До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку

05 мая 2026
Паважаныя сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку, радыё, тэлебачання і сувязі! 

Гэтае свята аб'ядноўвае людзей самых розных прафесій – журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, сувязістаў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі – усіх тых, хто сваёй стваральнай працай заабяспечвае адзіную інфармацыйную прастору. 

Сёння няма такой сферы, дзе б ні былі запатрабаваныя вынікі вашай шматграннай працы. Ваша прафесійная дзейнасць дазваляе быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў свеце, нашай краіне, раёне, фарміруе грамадскую думку, мабілізуе і кансалідуе грамадства. 

Жадаем вам натхнення, яркіх творчых работ, невычэрпнай энергіі, паспяховай рэалізацыі новых праектаў. Заставайцеся заўсёды цікавымі, запатрабаванымі і актуальнымі! 

Шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт. 
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |