Официально

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Нараджэннем Хрыстовым

25 декабря 2024 26
Паважаныя землякі! Ад усёй душы віншуем усіх хрысціян-католікаў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

З года ў год у гэтыя хвалюючыя і радасныя дні нашы сэрцы і душы перапаўняе чаканне цудоўнага, светлага і велічнага свята, якое накіроўвае да хрысціянскіх ідэалаў мільёны вернікаў, натхняе іх на добрыя справы. Свята  Нараджэння Хрыстова ўмацоўвае веру ў дабро, напаўняе духоўнымі сіламі, дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці – любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі – шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць веры, адданасць роднай зямлі.

Напярэдадні надыходзячага свята жадаем усім здароўя і дабрабыту, згоды і міру. Няхай у гэтыя светлыя дні ўсе мы адчуем сябе адзінай моцнай сям'ёй, якая падтрымае, абароніць і дасць параду, будзе побач у горы і радасці. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і згода, а вера, надзея і любоў ніколі не пакідаюць вашыя сэрцы

А. Сонгін,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

І. Жук,  член Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |