Официально

 Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

17 ноября 2024 212
Паважаныя кіраўнікі і спецыялісты, механізатары, паляводы, жывёлаводы і ўсе, чый лёс звязаны з сельскай гаспадаркай! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Гэтае свята – вынік вялікай планамернай і напружанай працы тысяч вяскоўцаў, спецыялістаў, кіраўнікоў вытворчасцяў і гаспадарак.

На вашых плячах ляжыць не толькі складаная праца, але і вялікая адказнасць – умацаванне аграрнай эканомікі і харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Прыміце словы сардэчнай удзячнасці за адданасць сваёй справе і любоў да роднай зямлі. Дзякуючы вашай працавітасці сабраны добры ўраджай у раслінаводстве, радуе сваімі поспехамі жывёлагадоўля, устойліва развіваецца перапрацоўчая прамысловасць.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам аграпрамысловага комплексу – усім, хто добрасумленна працаваў, пайшоў на заслужаны адпачынак і заснаваў слаўныя традыцыі, якія працягвае маладое пакаленне.

Напярэдадні прафесійнага свята шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, дабра і дабрабыту.

Няхай у вашых працоўных калектывах пануе атмасфера ўзаемаразумення, творчасці, прафесійнага росту, стабільнасці і працвітання, а вынікі працы становяцца прадметам гонару і напаўняюць жыццё радасцю і высокім сэнсам.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |