На Навагрудскім замку працягваюцца работы па яго рэстаўрацыі з кансервацыяй. На выкананне работ на замку выдзелены сродкі з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Якія работы вядуцца на дадзеным этапе і што ў планах зрабіць у бліжэйшы час? За тлумачэннямі мы звярнуліся да спецыялістаў.
– Навагрудчына адметна помнікамі архітэктуры, археалагічнымі даследаваннямі, нематэрыяльнымі каштоўнасцямі, знакамітымі людзьмі, якія пакінулі значны след у сусветнай літаратуры, навуцы, гісторыі. Мы ганарымся тым, што маем, і імкнёмся папулярызаваць і захоўваць нашы культурныя здабыткі, каб перадаць іх нашчадкам у спадчыну. У нашай краіне захаванне культуры і гісторыка-культурнай спадчыны – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, – гаворыць галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Ганна ТУРОВІЧ. – Для таго, каб захаваць для будучых пакаленняў адзін з галоўных гістарычных помнікаў – Навагрудскі замак – рэканструкцыя з кансервацыяй працягваецца. У красавіку пачаўся новы рэстаўрацыйны сезон. Трэба адзначыць, што ўсе работы на замку вядуцца пад наглядам спецыялістаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прадугледжана ўсяго шэсць этапаў. Зараз работы вядуцца на пятым пускавым комплексе першай чаргі.
На дадзеным этапе работы на замку вядуць спецыялісты мірскага вытворчага ўчастка Белрэстаўрацыі. На ўчастку працуюць вопытныя рэстаўратары. Ёсць магчымасць і навагрудчанам папрацаваць на карысць малой радзімы і набыць рэстаўрацыйны вопыт. Ужо ўладкоўваюцца на працу 4 чалавекі, у планах прадаставіць працоўнае месца яшчэ 10 рабочым. У перспектыве гэтыя людзі будуць працаваць на эксплуатацыі замка.
– На дадзеным этапе работ прадугледжана рэстаўрацыя крапасных сцен ад Уваходнай да Пасадскай вежы і прылеглых да іх сцен. Сама рэстаўрацыя прадугледжвае як бы два этапы: першы – у зямлі, другі – над зямлёй. Папярэдне быў запрошаны археалагічны нагляд, і пад яго кантролем мы прыступілі да рэстаўрацыі пад зямлёй. Спачатку правялі расчыстку кладкі шчоткамі, прамылі вадой апаратам высокага ціску і пачалі апрацоўваць падмуркі супрацьгрыбковым сродкам «Тайфун Мастер «Грибостоп» вытворчасці Гродзенскага камбіната, – расказвае начальнік вытворчага ўчастка Пётр ДРЫК. – Пры неабходнасці выдалення цагляных плям апрацоўваем «Тайфун Мастер «Атластоп». Вытрымліваем тэхналагічны перапынак і прыступаем да камнеўмацавання швоў. Паралельна ідзе ўмацаванне роднай кладкі, якая расслаілася. Гэтай кладцы 500 гадоў. Са слоў археолагаў, крапасныя сцены залягаюць на глыбіню да 5 метраў ад планіровачнай адзнакі. Наступны этап – узнаўленне разбураных участкаў сцен. Для гэтага аглядаецца кожны камень, наколькі ён трывалы, калі ёсць неабходнасць, то дэманціруецца з наступным мантажом назад.
Расказаў Пётр Міхайлавіч аб тым, што наступныя этапы – выраўнованне і гідраізаляцыя сцен. Паступова праводзіцца засыпка пазух грунтам, які раскапалі. Трэба сказаць што і праектам прадугле джана, і рэстаўратары беражліва адносяцца да таго, што раней было рэстаўрыравана. На Уваходнай вежы ёсць арка, якая часткова была рэстаўрыравана польскімі спецыялістамі сто гадоў таму. Спецыялісты Белрэстаўрацыі гэта ўсё захоўваюць. Застануцца і каменныя прыступкі, і больш позняя рэстаўрацыя будзе максімальна захавана. Будзе захавана і каронка, якая зроблена дзеля захавання родных сцен. Так, за новай рэстаўрацыяй у сярэдзіне застаюцца родныя сцены.
– Мы праводзілі работы і на Крэўскім замку. І тут трэба адзначыць, што Навагрудскі і Крэўскі замкі прынцыпова адрозніваюцца спосабам кладкі сцен, – дадае Пётр Дрык. – На Крэўскім замку цэглу выкарыстоўвалі толькі для арак, уязных варот і абліцовачнай панэлі. На Навагрудскім замку цэгла выкарыстоўваецца па-другому. Тут кожны рад бута пракладваўся слоем цэглы і паміж камянямі, і ў самых радах. Гэта мы бачым і на фотаздымках Старога замка ў Гродне. Вынік: і Гродзенскі, і Навагрудскі замкі былі, магчыма, выкананы аднымі спецыялістамі. У той жа час у Крэўскім замку выкарыстоўваўся колаты камень. Можна сказаць, што былі розныя спецыялісты, таму і адрозніваюцца кладкі гэтых замкаў.
Праводзіць рэстаўрацыю сцен вышэй за планіровачную адзнаку для спецыялістаў значна прасцей, бо ўжо працаваць даводзіцца не на глыбіні. Тут прадугледжаны тыя ж аперацыі з каменем, што і з тым, які знаходзіцца на глыбіні. Кожны камень аглядаецца, непрыгодныя дэманціруюцца і ўмацоўваецца родная кладка. Тут для работ спецыялісты выкарыстоўваюць металічныя цяжы, спецыяльнае ўмацаванне, распрацаваны механізм умацавання не толькі ін’екцыруючым саставам, але і металічнымі сцержнямі. «Лечацца» швы, запаўняюцца страты цэглай ці спецыяльным растворам. Як расказаў Пётр Міхайлавіч, для правядзення рэстаўрацыйных работ на Навагрудскім замку было прынята рашэнне выкарыстоўваць цагляны састаў клінкер-шоў, які стварае колер, блізкі да натуральнага, арыгінальнага, які быў на сценах. У завяршэнне работ на дадзеным этапе будзе праведзена – фабізацыя (абарона воданепрымальным саставам). Дзеля таго, каб захаваць гістарычную каштоўнасць на часы, прадугледжаны каменныя адмосткі і абліцоўка на верхняй частцы сцяны.
Рэалізацыя запланаваных работ па рэстаўрацыі з кансервацыяй замка паспрыяе не толькі захаванню аб’екта і папулярызацыі багатай гісторыі, але і турыстычнаму, і сацыяльна-культурнаму развіццю Навагрудчыны. Аб’ект павінен быць прыцягальным для турыстаў, мець сваю прывабнасць і свае фішкі, якія будуць яго адрозніваць ад іншых. Пасля завяршэння работ на пятым пускавым комплексе першай чаргі будуць узведзены сцены дзяцінца на вышыню ад 1,60 да 2 м. Вежы будуць вышэйшыя, дзесьці да 4 м. Тут трэба адзначыць, што гэта не родная вышыня вежаў. З’явяцца адмосткі каля сцен і серпавіднае пакрыццё зверху. У планах завяршыць работы да канца бягучага года.
Упэўнены, што з надзейнай падтрымкай дзяржавы, якая пастаянна адчуваецца, на Навагрудскім замку будзе зроблена многае дзеля таго, каб захаваць нашу гісторыка-культурную спадчыну і пакінуць аб сабе добрую памяць нашчадкам.
Вольга ПІСАР, «НЖ».
Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!