Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі! Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы — надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы назаўсёды застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці. Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам, чый подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар — магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці.
Дарагія нашы ветэраны! Мы бязмежна ўдзячныя вам за магчымасць жыць і ганарыцца сваёй краінай. Жадаем вам бадзёрасці, баявога духу і, вядома ж, здароўя.
Паважаныя землякі! Няхай памяць пра Вялікую Айчынную вайну аб'ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад тварам любых выпрабаванняў. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады. З Днём Вялікай Перамогі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.