До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай з Днем Перамогі

09 мая 2026
Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста прыміце шчырыя віншаванні з Днём Перамогі.
000346_5dae40bf235a5e0065800d130ba818cb.jpg

9 Мая – свяшчэнная дата ў гісторыі нашай краіны, сімвал мужнасці, нязломнай сілы духу і любові да Радзімы. Гэтае свята аб’ядноўвае пакаленні, нагадваючы пра вялікі подзвіг непакоранага народа, які коштам неверагодных намаганняў, вялікіх страт і гераізму адстаяў свабоду і незалежнасць сваёй Айчыны.

У год 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам. Беларусы першымі прынялі на сябе вераломны ўдар ворага, стаўшы прыкладам выключнай адвагі, стойкасці і ўсенароднага супраціўлення.

Мы з глыбокай удзячнасцю схіляем галовы перад тымі, хто змагаўся на фронце, працаваў у тыле, падымаў краіну з руін, хто вынес на сваіх плячах цяжкія выпрабаванні ваеннага часу і падарыў нам права жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей пад мірным небам.

Памяць пра Вялікую Перамогу была і застаецца маральнай апорай грамадства, асновай патрыятызму, крыніцай духоўнай сілы і сімвалам адказнасці за агульную будучыню.

Сёння асабліва важна беражліва захоўваць і абараняць гістарычную праўду, выхоўваць моладзь на сапраўдных прыкладах мужнасці, гонару і любові да Радзімы.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у кожнай сям’і пануюць гармонія і ўзаемаразуменне, а над Беларуссю заўсёды будзе чыстае і мірнае неба. 

Н. КАЧАНАВА, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.