
Сёння паштовая сувязь застаецца адным з найважнейшых відаў зносін, найбольш даступным, масавым і эканамічным. Афіцыйная перапіска, асабістыя лісты
родным і блізкім – усё гэта штодня дастаўляецца адрасатам. Акрамя звыклай перасылкі лістоў і пасылак, у паштовых аддзяленнях можна аформіць электронны
перавод, аплаціць камунальныя паслугі, можна скарыстацца паслугай унутранай і міжнароднай экспрэс-пошты, набыць некаторыя тавары і многае іншае.
Ад усёй душы жадаем работнікам паштовай сувязі поспехаў у вырашэнні пастаўленых перад галіной задач, моцнага здароўя і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.