Паважаныя нашы жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з самым цудоўным вясновым святам - Днём жанчын!
На вашых далікатных плячах трымаецца сямейны дабрабыт, здароўе і будучыня дзяцей. Дзякуючы вашаму цярпенню, мудрасці, любові, нам удаецца пераадольваць шматлікія цяжкасці і нягоды.
У многіх галінах менавіта прадстаўніцы прыгожага полу складаюць аснову калектываў. І пры гэтым застаюцца абаяльнымі, клапатлівымі маці і каханымі жонкамі, захавальніцамі хатняга ачага.
Дзякуй вам, паважаныя жанчыны, за працу, клопат, дабрыню. Будзьце шчаслівыя і каханыя! Няхай заўсёды з вамі будзе падтрымка мужчын, поспехі дзецей і згода ў працоўных калектывах.
Моцнага вам здароўя, добрага настрою, шчасця ў сем'ях і поспехаў ва ўсіх справах!
Раенны выканаўчы камітэт
Раенны Савет дэпутатаў