
15 лютага, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, – навекі сумная, але ў той жа час гераічная і ўрачыстая дата.
Сёння мы аддаём даніну памяці салдатам той вайны, усім тым, хто да канца застаўся верным сваёй прысязе, хто цаной жыцця выканаў свой абавязак перад Радзімай. Падзяляем боль страты з усімі, хто страціў родных і блізкіх.
Трывожныя выклікі сучаснасці штодня нагадваюць нам аб каштоўнасці міру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме нашых вайскоўцаў.
Накіроўваем вам і вашым блізкім шчырыя пажаданні здароўя, дабрабыту, згоды і міру на роднай зямлі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















