Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

25 декабря 2024 32

Хрысціянам Навагрудчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

Паважаныя землякі!

Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Свята азарае жыццё нязгасным святлом веры, надзеі і любові, раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці.

Скрозь тысячагоддзі гэтае вялікае свята нясе з сабой урачыстасць святла, любові, надзеі. Яно з'яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, уваходзіць у кожны дом і натхняе

людзей да высакародных учынкаў, клопату аб блізкіх. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.

Шчыра жадаем усім, каб цяпло святой каляднай ночы падарыла вам шчасце і паразуменне ў вашых дамах, прынесла згоду і любоў у кожную сям'ю.

Няхай цяпло гэтага свята ўвесь год сагравае вашых родных і блізкіх. Здароўя ўсім, дабрабыту, шчасця і спаўнення жаданняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |