Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым 2026 годам

31 декабря 2025
Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым 2026 годам!

Новы год – гэта час, з якім мы звязваем свае мары і надзеі. Гэта свята, якое цудоўным чынам злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, выклікае яркія і пазітыўныя эмоцыі, дорыць светлыя і добрыя надзеі. Нараджэнне дзяцей, сям’і, святы, будні, напоўненыя клопатамі, справамі, радасцямі, стратамі, перамогамі і набыткамі – усё гэта назаўжды застаецца з намі. Нешта з гэтага багажу мы возьмем у наступны год, а з чымсьці развітаемся ...

Ад усёй душы жадаем, каб надыходзячы год стаў для кожнага з нас годам выніковых спраў, натхнёнай творчай працы. Няхай ён адкрыецца новымі магчымасцямі, ідэямі і надзеямі, будзе мірным і шчодрым, прынясе ўпэўненасць у заўтрашнім дні, радасць і дабрабыт.

Жадаем усім у новым годзе шчасця, здароўя, удачы, верных сяброў і шчырых людзей на дарозе жыцця. Няхай шчаслівымі растуць дзеці і радуюць сваім здароўем бацькі.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |