Хрысціянам Навагрудчыны,, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.
Паважаныя святары і вернікі! Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэтае вялікае свята нясе з сабою мір, дабро, любоў і надзею. На працягу больш чым двух тысячагоддзяў яно напаўняе жыццё людзей святлом духоўнасці і веры, аб’ядноўвае ў імкненні тварыць дабро. Вера ў Бога падтрымлівае ў цяжкія перыяды зямных выпрабаванняў, абуджае самыя шчырыя пачуцці дабра і міласэрнасці. Няхай жа гэтыя святочныя дні прынясуць вам, вашым родным і блізкім дабрабыт і згоду, добры настрой і спакой.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, далейшых поспехаў у працы.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



















