Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 февраля 2026

Паважаныя жыхары Навагрудскага раёна! Паважаныя ветэраны і ваеннаслужачыя Узброеных Сіл! Прыміце сардэчныя віншаванні са святам вайсковай доблесці – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Штогод у гэты лютаўскі дзень мы ўшаноўваем тых, хто стаў гарантам дабрабыту і спакою, бяспекі і ўпэўненасці ў нашым заўтрашнім дні. Мы аддаём даніну глыбокай павагі і памяці загінулым за незалежнасць нашай краіны. Ушаноўваем ветэранаў, працаўнікоў тылу, удзельнікаў лакальных ваенных дзеянняў. Удзячныя ўсім, хто з гонарам выканаў свой воінскі абавязак, і тым, хто сёння годна працягвае слаўныя традыцыі служэння Айчыне, самааддана нясе нялёгкую вайсковую службу, ахоўваючы мір і спакой грамадзян. У гэты дзень мы таксама віншуем усіх мужчын, якія сваёй штодзённай мірнай службай уносяць уклад у росквіт роднай Навагрудчыны, і ўскладаем вялікія надзеі на наша падрастаючае пакаленне – будучых абаронцаў Айчыны.

Шчыра, ад усёй душы жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, простага чалавечага шчасця і мірнага неба над галавой!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |