Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з нагоды 80-годдзя ўтварэння Навагрудскага раёна

15 января 2020 1140
Паважаныя землякі!
Прыміце віншаванні з нагоды 80-годдзя ўтварэння Навагрудскага раёна.

Шчодрая Навагрудская зямля – выток душэўных сіл для шматлікіх пакаленняў. Мы разам прайшлі нялёгкі шлях развіцця, на працягу якога мы з вамі жылі, працавалі, вучыліся, набывалі вопыт і шмат зрабілі на карысць нашай малой радзімы. 
Сёння Навагрудчына  –  зямля працаўнікоў, якія любяць свой край  і шануюць свае добрыя традыцыі. Доказ таму – значныя паказчыкі  сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна, узнагароды за дасягненні ў аграпрамысловым комплексе, эканамічнай, сацыяльна-культурнай і іншых сферах. 
Жадаем усім жыхарам Навагрудскага раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту кожнай сям’і, натхнёнай працы і значных дасягненняў кожнаму працоўнаму калектыву!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў