Шчыра віншуем усіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў лакальных войнаў і ваенных канфліктаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Праз дзесяцігоддзі мы асабліва ясна ўсведамляем веліч подзвігу савецкага салдата і аддаём даніну памяці ўсім нашым суайчыннікам, якія са зброяй у руках сумленна і мужна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Паважаныя ветэраны! Ваш баявы, грамадзянскі, чалавечы вопыт, неабходныя ў выхаванні падрастаючага пакалення. Вы, як ніхто іншы, разумееце важнасць захавання міру, згоды і дружбы паміж краінамі.
Мы ўдзячныя мамам, якія выхавалі сапраўдных герояў, і нізка схіляем галовы перад тымі, хто назаўсёды застанецца ў нашай памяці маладымі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сапраўднага баявога братэрства. Шчасця, спакою і дабрабыту вашым сем'ям, мірнага неба над галавой!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў