Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Новым годам

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Новым годам

31 декабря 2019 1166

Паважаныя землякі!

Застаецца зусім мала часу да таго моманту, калі пачнецца адлік Новага 2020 года. Новы год — асаблівае свята, самае любімае і доўгачаканае для ўсіх людзей. Па традыцыі ў кожнай сям’і, працоўным калектыве ў гэтыя дні падводзяць вынікі, успамінаюць самыя яркія падзеі і намячаюць планы на будучае.

Кожны адыходзячы год прыўносіць у наша жыццё свежыя фарбы, вастрыню адчуванняў, узбагачае вопытам. У чарадзе падзей 2019 года ў нашым раёне былі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках Года малой радзімы,  святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі і Навагрудчыны ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў, 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, 975-годдзя першага летапіснага згадвання Навагрудка, праведзены выбары ў Палату прадстаўнікой Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і многія іншыя.

Усё, чаго мы дасягнулі ў годзе адыходзячым разам з вамі, будзе спрыяць нашай адданай працы і перамогам. Таму галоўнае - захоўваць бадзёрасць духу, веру ва ўласныя сілы, жаданне працаваць і ствараць.

У гэтыя святочныя дні прыміце самыя цёплыя пажаданні шчасця, здароўя і дабрабыту. Няхай надыходзячы 2020 год стане годам новых перамог і прыемных адкрыццяў, годам добрых чалавечых адносін, цяпла і радасці. І няхай вам ва ўсім нязменна спадарожнічае поспех!

З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў