Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў тэматыцы беларускага тэксту. У мастацкай канцэпцыі выкарастаны краязнаўчыя матэрыялы, паданні і гістарычныя падзеі Бялыніцкага краю, гісторыя развіцця беларускага тэксту, а таксама літаратурная спадчына пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Асноўным мерапрыемствам на адкрыцці будзе цырымонія ўзнагароджэння пісьменнікаў – пераможцаў нацыянальнай літаратурнай прэміі.
На фестывалі кнігі і прэсы будзе дадзены старт гістарычнай квэст-гульне “Скарб князя Гальшанскага”. А ўвечары 5 верасня адбудецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з благадатным агнём ад труны Гасподняй.
Цырымонія закрыцця свята пройдзе у тэматыцы “Як ствараліся традыцыі малой Радзімы”. У рамках мерапрыемства адбудзецца перадача Дня беларускага пісьменства городу Копылю Мінскай вобласці. Таксама гасцей і ўдзельнікаў чакае мерапрыемства-экспедыцыя “Дарога да святыняў”, навукова-практычная канферэнцыя “Белыніцкія чытанні”, падвядзенне вынікаў і дэманстрацыя ролікаў конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”, які на працягу года праводзіўся БРСМ сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.
sb.by