З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна. Вучні СШ №3 наведалі цэнтральную раённую бібліятэку

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна. Вучні СШ №3 наведалі цэнтральную раённую бібліятэку

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна. Вучні СШ №3 наведалі цэнтральную раённую бібліятэку

02 февраля 2021 1386

      Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле беларускага пісьменства гарыць зорка Івана Пятровіча Шамякіна. З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка вучні 8 класа сярэдняй школы №3 наведалі Цэнтральную раённую бібліятэку горада.

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чубрык Святлана Канстанцінаўна пазнаёміла вучняў з асобай пісьменніка, адзначыла, што сёння цяжка ўявіць, якой каласальнай папулярнасцю на працягу многіх дзесяцігоддзяў карысталася творчасць Івана Шамякіна. Прычым цяпер яго творы прачытваюцца па-новаму, і ў творчасці літаратара адкрываюцца нябачныя раней глыбіні. І сапраўды, І. Шамякін паказаў самае карэннае і галоўнае ў жыцці беларусаў, бо ён любіў людзей і сваю родную зямлю, у сваіх творах адкрываў беларусам дзівосны, багаты і непаўторны край.

Нястомны працаўнік, чалавек з добрай душой і чулым сэрцам, які ўмеў смяяцца, як дзіця, усёй душой верыў у дабро і справядлівасць. Яго творы абуджаюць у беларусаў пачуццё нацыянальнага гонару і чалавечай годнасці. Пра што б ні пісаў мастак слова — гэта творы не толькі і не столькі пра войны, барацьбу і змаганне, колькі пра супрацьстаянне дабра і зла, пра годнасць і гонар чалавека, пра тое, што трэба жыць, не прыніжаючы сябе і іншых. Бо пакінуць добры след можна толькі так.

Бібліятэкар Шэўчук Іна Анатольеўна паведаміла, што Іван Шамякін— духоўны сімвал патрыёта з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якога больш за ўсё хваляваў лёс беларускага народа, яго гісторыя. Яго роля ў развіцці беларускай літаратуры бясспрэчна. Яго творчасць — адлюстраванне беларусаў як народа вялікай душы і светлага розуму.

Шмат станоўчых эмоцый падарыла прысутным літаратурная віктарына   “І. Шамякін – геній беларускай літаратуры”. Вучні паказалі сябе добрымі знаўцамі творчасці летапісца эпохі. А вось з цікавымі фактамі з жыцця пазнаёміла прысутных Іна Анатольеўна. Яна раскрыла той факт, што кнігі празаіка выдаваліся на 57 мовах свету. Цікава было пачуць, што амаль усе раманы І.Шамякіна выйшлі ў Кітаі. Асаблівая прыхільнасць кітайскіх чытачоў да беларускага аўтара выклікае здзіўленне ў сучасных навукоўцаў. А прычына яе, відаць, у тым, што І.Шамякін найбольш яскрава адлюстраваў працэс пераходу сялянскай беларускай нацыі ў нацыю інтэлігентаў. Такі ж працэс перажываў у канцы хх – пачатку хх1 стагоддзя Кітай. І яшчэ цікавы факт паведамілі ў час мерапрыемства. Іван у пятым класе вучыўся з будучай сваёй жонкай – Машай Кротавай. Потым яны ўжо сустрэліся ў Гомелі, і ў 1940 годзе Маша стала яго жонкай. І.Шамякін – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вайну прайшоў ад першага да апошняга дня. Перамогу сустрэў за 30 км ад Берліна. Там жа і пачаў пісаць.                                     

Напрыканцы сустрэчы гучалі такія словы:” Вялікае багацце творчасці І. Шамякіна з’яўляецца нашым неацэнным духоўным скарбам, які заўсёды будзе надзейным апірышчам для тых, каму дарагая Беларусь, яе гісторыя і яе будучыня”. Усіх парадавала латарэя. Вучні атрымалі памятныя падарункі і салодкія пачастункі.

Ад мерапрыемства ў гонар беларускага пісьменніка ў вучняў і прысутных засталося шмат успамінаў, яркіх уражанняў і радасных эмоцый.

Зоя Белуш,

настаўніца беларуская мовы і літаратуры СШ №3 г.Навагрудка