ГлавнаяНовостиОбществоВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 февраля 2024
432
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, родныя сем'яў абаронцаў Айчыны, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане і ў іншых краінах!
Дарагія землякі!
15 лютага для воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прайшлі праз гора афганскай вайны, – Дзень памяці, мужнасці і непарушнага баявога братэрства.
35 гадоў прайшло з таго моманту, калі савецкія войскі вярнуліся з Афганістана. Але чым далей сыходзяць ад нас тыя лёсавызначальныя падзеі, тым ясней бачыцца веліч подзвігу.
Вы, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, першымі падняліся на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, адважна змагаліся з ворагам, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак і абараняючы інтарэсы сяброўскай дзяржавы, Вы засталіся адданыя абавязку, прысязе і Айчыне.
Выказваем шчырую падзяку ветэранам баявых дзеянняў за іх уклад у падтрыманне стабільнасці ў грамадстве, за актыўную грамадзянскую пазіцыю і працу па патрыятычным выхаванні падрастаючай моладзі.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, прыміце самыя цёплыя і сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, вернасці воінскаму баявому братэрству, дабрабыту, шчасця і дабра Вашым сем'ям, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!