Умілаваныя ў Хрысце вернікі!
Хрыстoс уваскрэс, каб сілаю Яго ласкі мы маглі ўваскрэснуць адзін дзеля аднаго. Што значыць уваскрэснуць адзін дзеля аднаго? Гэта азначае ўваскрэсіць мёртвыя, разарваныя чалавечыя адносіны паміж намі. Бывае, што мы жывём у адной кватэры, працуем у адным месцы і не заўважаем адзін аднаго. Мы сталі раўнадушнымі адзін да аднаго, халоднымі, мёртвымі, як кавалкі дрэва. Мы замкнуліся ў крыўдзе, гневе, маўчанні. Гэта нас вельмі абцяжарвае. У гэтым жыць нельга. Неабходна выбрацца з гэтага. Але як? Шляхам узаемнага прымірэння. Гэта многага каштуе. Хрыстос прымірыў нас з Богам цаной сваёй смерці. Кошт нашага прымірэння – узаемнае прабачэнне нашых він. Дараваць – значыць часам чыніць над сабой сапраўдны прымус. Аднак іншага шляху няма. І не чакай, пакуль другі табе даруе – ты будзь першым. Дык няхай муж даруе жонцы, а жонка даруе мужу. Няхай бацькі даруюць дзецям, а дзеці – бацькам. Хай брат даруе сястры, а сястра брату.
Я жадаю ўсім жыхарам Навагрудчыны ўваскрэсення адзін для аднаго. Бо такое Уваскрэсенне ў той ці іншай ступені патрэбна кожнаму. Жадаю ўсім плёну ўваскрэсення Хрыста, радасці і супакою. Усім перадаю велікодныя віншаванні.
Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс!