Валанцёрскі атрад “Надзея” Нягневіцкай сярэдняй школы вядзе актыўную дзейнасць на карысць малой радзімы

Валанцёрскі атрад “Надзея” Нягневіцкай сярэдняй школы  вядзе актыўную дзейнасць на карысць малой радзімы

Валанцёрскі атрад “Надзея” Нягневіцкай сярэдняй школы вядзе актыўную дзейнасць на карысць малой радзімы

27 июня 2019 1825

Яшчэ 15 гадоў таму слова валанцёр было нязвыклым беларускаму вуху, проста рэзала слых. Цяпер сітуацыя змянілася у дабрачынны рух з кожным годам ўліваецца ўсё больш людзей. Вядомы педагог В.А. Сухамлінскі пісаў пра тое, якую велізарную сілу мае калектыўнае пачуццё ласкі і дабрыні: «Яно, нібы паток, захапляе самых абыякавых». Пацвярджае гэтую думку дзейнасць валанцёскага атрада “Надзея” Нягневіцкай сярэдняй школы.

Настаўнікі заўважылі, што хлопчыкі і дзяўчынкі, якія займаюцца гэтай дзейнасцю, – людзі неабыякавыя, ініцыятыўныя, творчыя, свабодныя, працавітыя, дапытлівыя, энергічныя, гатовыя дарыць цяпло сваіх сэрцаў іншым, тварыць добрыя справы бескарысна дзеля таго, каб зрабіць жыццё навокал святлейшым і ярчэйшым.

Вопыт дзейнасці нашай установы адукацыі ў гэтым напрамку дазваляе зрабіць выснову, што валанцёрская праца не толькі не замінае валанцёрам-школьнікам вучыцца, але і дае магчымасць займацца грамадска-карыснай дзейнасцю, вучыць працаваць у камандзе.

Члены атрада “Надзея” – сапраўдныя гаспадары свайго аграгарадка, таму і ставяцца да навакольнага свету сваёй малой радзімы па-гаспадарску.

З велізарным пачуццём адказнасці валанцёры ўдзельнічаюць у акцыях “Ветэран жыве побач”, “Клопат”, “Дапамога манастыру” і іншыя.

Рабяты аказваюць шэфства над помнікамі загінуўшым у час Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, сочаць за іх чысцінёй і парадкам, прыносяць кветкі. Гэта свайго роду ўклад маладога пакалення ў агульную памяць, бясконцая падзяка за мірнае дзяцінства і юнацтва, за свабодную краіну.

Рэгулярна наведваюць валанцёры вязня Вялікай Айчыннай вайны   Турайкевіч Валянціну Аляксандраўну, ветэрана педагагічнай працы Шкарпета Анфісу Юльянаўну: прыбіраюць двор, садзяць кветкі, полюць грады і, канешне, віншуюць са святамі. А ў якасці ўзнагароды атрымліваюць цікавую гісторыю, добрую параду, ласкавую ўсмешку і з гонарам прымаюць словы ўдзячнасці.

Валанцёрскі атрад “Надзея” імкнецца палепшыць адзіноту, а часам і душэўны боль пажылых людзей, хворы бальніцы сястрынскага догляду. Ужо стала добрай традыцыяй выступаць для іх з канцэртнай праграмай “Ад шчырага сэрца”, дарыць зробленыя сваімі рукамі сувеніры і частаваць хатняй выпечкай.

alt alt alt alt alt alt alt alt

Дзяўчаты і хлапчукі з нашага атрада не пакідаюць без сваёй увагі і Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр: дапамагаюць па ўборцы тэрыторыі, на будаўнічай пляцоўцы. “Сяброўства” з манастыром насычае жыццё дзяцей духоўнасцю, дабрынёю, вучыць толькі бескарыснай міласэрнасці.      

Дзейнасць валанцёраў, як факел, асвятляе шлях і абагравае сваім цяплом тых, хто побач, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы!

Мы шчыра спадзяемся, што ў дарослым жыцці нашы выхаванцы не пройдуць міма чужой бяды, не прычыняць гора і пакут іншаму чалаваеку.

 

 

Алена Катлоўская, педагог- арганізатар Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна