ГлавнаяНовостиОбществоУ кожным класе Ладзеніцкай базавай школы прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя трагедыі Хатыні
У кожным класе Ладзеніцкай базавай школы прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя трагедыі Хатыні
У кожным класе Ладзеніцкай базавай школы прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя трагедыі Хатыні
21 марта 2025
110
У кожнага народа свая гісторыя. І няважна, гераічная яна ці непрыкметная. Так ужо здарылася, што гісторыя невялікай вёскі Хатынь у многім супадае з вялікай гісторыяй Беларусі. На гэтым тыдні ў кожным класе Ладзеніцкай базавай школы прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, урокі памяці, прысвечаныя трагедыі Хатыні. У гэтыя сакавіцкія дні мы ўспамінаем трагічныя падзеі, якія адбыліся 22 сакавіка 1943 года ў Хатыні.149 чалавек былі забітыя ці згарэлі жывымі ў агні. І што самае жудаснае — 75 з іх былі дзецьмі! Мы чуем іх галасы, увекавечаныя ў граніце:
«Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё і Радзіму нашу, вас, дарагія.
Мы гарэлі жывымі ў агні.
наша просьба да ўсіх:
хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу,
каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на зямлі.
Каб нідзе і ніколі ў віхры пажараў жыццё не ўмірала!»
(Н.Гілевіч)
Ірына Пікта, бібліятэкар Ладзеніцкай базавай школы