У Гродзенскай вобласці пачынае работу грамадская прыёмная прафсаюзаў

У Гродзенскай вобласці пачынае работу грамадская прыёмная прафсаюзаў

У Гродзенскай вобласці пачынае работу грамадская прыёмная прафсаюзаў

19 августа 2024 172

Грамадская прыёмная прафсаюзаў разглядае пытанні цэн, якасці і наяўнасці тавараў на спажывецкім рынку.

Паведаміць пра нестандартныя сітуацыі (адсутнасць тавараў, недастатковы іх асартымент, значнае павышэнне цаны на тавары, іх неналежная якасць і іншае), а таксама ўнесці прапановы па паляпшэнні работы гандлёвых аб’ектаў можна як асабіста, так і па тэлефоне.

Першая грамадская прыёмная будзе працаваць 15 жніўня, затым кожны першы чацвер месяца з 8.30 да 13.00 і кожны трэці чацвер месяца з 14.00 да 17.30.

Жыхары вобласці і горада Гродна могуць звяртацца ў Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, 4 (кабінет №14а) ці па нумары 80152 62 44 54.

Акрамя таго, на інтэрнэт-партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 1prof.ny размешчана спецыяльная форма «Паведаміць пра сітуацыю з цэнамі», праз якую без дадатковай рэгістрацыі можна накіраваць свае звароты.

Кожны зварот будзе прааналізаваны. Пры наяўнасці рэальных праблемных сітуацый для іх вырашэння будуць інфармавацца і прыцягвацца прадстаўнікі органаў улады.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |