
– Самае значнае дасягненне нашай служы ў тым, што санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў Навагрудскім раёне знаходзіцца пад кантролем, – запэўніў Пётр Грамыка. – Дзякуючы сумеснай рабоце спецыялістаў цэнтра, органаў улады і аховы здароўя, іншых ведамстваў, атрымліваецца прадухіліць узнікненне масавых выпадкаў захворванняў і атручванняў, не дапушчана ўспышак інфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва і пагаршэння якасці прадуктаў харчавання і пітной вады. За мінулы год санітарнай службай праведзена 12 маніторынгаў, абследаваннем было ахоплена 1525 аб’ектаў. Па выніках наглядных мерапрыемстваў падрыхтавана 984 рэкамендацыі аб ухіленні недахопаў, складзена 51 пастанова аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Не менш важным напрамкам дзейнасці, на думку галоўнага ўрача, з’яўляецца работа па стварэнні здароўезберагальнага асяроддзя і ўмацаванні здароўя насельніцтва. Прымаюцца актыўныя меры па прафілактыцы захворванняў і зніжэнні распаўсюджанасці рызык, якія звязаны з ладам жыцця людзей. Не дапускаецца ўвоз на тэрыторыю раёна каранцінных інфекцый, а таксама ўзнікнення такіх небяспечных для людзей інфекцый, як сібірская язва, бруцэлёз, тулярэмія. Адсутнічаюць выпадкі захворвання дыфтэрыяй, слупняком, коклюшам, краснухай.
– Асаблівая ўвага ўдзяляецца выкананню комплексу мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы людзей, скарачаецца колькасць працоўных месц са шкоднымі ўмовамі працы, – падкрэсліў Пётр Грамыка. – У выніку мэтанакіраванай работы паляпшаецца санітарна-тэхнічны стан устаноў адукацыі, укараняюцца новыя формы харчавання і арганізацыі вучэбнага працэсу. Павялічыліся аб’ёмы і асартымент выпускаемай прадукцыі з высокай харчовай і біялагічнай каштоўнасцю. Не спыняецца работа па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый. Рэалізацыя шэрагу мэтавых і комплексных праграм у вобласці аховы здароўя насельніцтва і гігіены асяроддзя пражывання дазваляе мэтанакіравана паляпшаць санітарна-эпідэміялагічную абстаноўку ў раёне.
Пётр Аляксандравіч упэўнены, што высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, іх адказнае стаўленне да справы дапамагаюць удасканальваць сістэму дзяржаўнага санітарнага нагляду і забяспечваць высокі ўзровень санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.
– Калектыў цэнтра выконвае свае абавязкі з усёй адказнасцю і добрасумленнасцю, стоячы на варце грамадскага здароўя,– адзначыў Пётр. – Значны ўклад у развіццё санітарнай службы раёна ўнес былы галоўны ўрач В. Смолік, які ўзначальваў установу больш за дваццаць гадоў, А. Марахіна, яна працуе ўжо сорак пяць гадоў, Т. Хмяльніцкая, Л. Харонжая, А. Хорачкіна, якія прысвяцілі працы ў санітарнай службе больш за трыццаць гадоў, З. Аляшкевіч, М. Рабухіна, А. Тарашкевіч, В. Пліско і іншыя.
Паважаныя калегі, ад усёй душы віншую вас са святам. Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, рэалізацыі самых смелых планаў, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Алена Ганцэвіч, «НЖ»