Аздараўленчыя лагеры ў якасці месца для адпачнку сапраўды вельмі папулярны ў юных навагрудчан. У першую чаргу таму, што з’яўляюцца той самай праектнай пляцоўкай, дзе зараджаюцца, падтрымліваюцца і развіваюцца дзіцячыя ініцыятывы. Па такім жа прынцыпе арганізавана работа і ў палатачным лагеры Вераб’евіцкага дзіцячага сада-базавай школы.
У арганізацыі лагера мы, педагогі, імкнёмся хоць на самы кароткі перыяд стварыць ідэальныя адносіны паміж дзецьмі (напачатку – гэта вячэрняе вогнішча, планаванне «заўтра», разбор дня і г.д.), а затым, абапіраючыся на іх новы, асабісты вопыт і шматразова паўтараючы яго, распаўсюдзіць адносіны на жыццё калектыва.
Пастаяннае стварэнне ўмоў для творчага развіцця дзяцей – ключавая ідэя арганізацыі асяроддзя палатачнага лагера. Таму мы імкнёмся заўсёды дзейнічаць праз выхаванцаў. А дапамагае гэтаму ўключэнне кожнага ў справы дня. Дзень у лагеры будуецца з мноства асобных “кадраў” – творчых спраў. У хуткім тэмпе яны змяняюцца з раніцы да вечара, здзіўляючы дзяцей сваёй разнастайнасцю і багаццем.
Па традыцыі, дзень пачынаецца з калектыўнай справы – гэта можа быць работа па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі, акцыя «Чысты лес» і інш. Увечары ствараецца савет справы, які ў адпаведнасці з выбранай тэматыкай плануе і прадстаўляе раніцай серыю творчых спраў, якія будуць адбывацца на працягу дня, раздае заданні. А вынікі дня падводзяцца на вячэрнім вогнішчы, дзе кожны выказвае сваю думку аб тым, як прайшоў дзень, а савет атрымоўвае адзнаку сваёй дзейнасці.









Яна Анашкевіч, вучаніца 8 класа:
– Наш лагер – гэта іншая планета, тут сямейная атмасфера, цудоўныя людзі і незабыўныя эмоцыі. Я другі год з задавальненнем знаходжуся і пражываю ў палатачным лагеры і магу сказаць, што кожны дзень тут не падобны на іншы. Тут ты пачынаеш раскрывацца як асоба, даведваешся, як можна выжыць у экстрымальных умовах, знаёмішся з новымі людзьмі, а добра знаёмых пачынаеш бачыць з другога боку. У нас ёсць і свае традыцыі. Самым галоўным лічыцца прысвячэнне ў турысты.
Рабецкі Уладзіслаў (8 клас), Дудко Валерыя (7 клас):
– Выдатна тое, што планаванне палатачнага лагера пачынаецца задоўга да яго пачатку. Ініцыятыўная група падлеткаў разам з настаўнікам плануе не толькі сетку мерапрыемстваў, але і новыя справы. Так, цікавым «ціхім часам» стаў абявязковым «Час чытання», а таксама кожнадзённы выбар дзяжурнага камандзіра, вячэрнія абмеркаванні спраў каля вогнішча. У лагеры ўсюды кіпіць работа, кожны імкнецца дапамагчы адзін аднаму. Возера, лес, гульні – гэта ўсе тое незабыўнае, што застаецца ў пямяці яшчэ вельмі доўга.
Радчанка Вольга,
дырэктар Вераб’евіцкага дз/с-БШ