Першае падарожжа першакласнікаў

Першае падарожжа першакласнікаў

Першае падарожжа першакласнікаў

03 ноября 2024 312

Менавіта ў гэты час, час асенніх канікул, мы з першакласнікамі адправіліся ў першае наша падарожжа. «Куды быў пракладзены ваш маршрут?», - запытаеце вы. З задавальненнем вам адкажам.


Цудоўным восеньскім ранкам мы накіраваліся ў горад Ліду каб наведаць цэнтр бяспекі. На парозе цэнтра нас сустрэў малады чалавек ў форме. Экскурсавод адразу захапіў увагу малых дзяцей. Няма лепш абароны для дзіцяці, чым яго ўласныя адказныя паводзіны. Размаўляючы з дзецьмі, экскурсавод а вёў з дзецьмі жывы дыялог. Расказаў ім аб магчымых наступствах і аб тым, чаму так важныя бяспечныя паводзіны. Дзецям задаваліся пытанні і яны адказвалі на іх, расказвалі свой пункт гледжання і тое, як яны разумеюць дзіцячую бяспеку. І галоўнае, тое, у чым гэтая шкода заключаецца і як трэба правільна сябе паводзіць у розных сітуацыях, якія могуць паўстаць у кватэры, доме, калі дзеці без дарослых.

«Адкрытыя вокны і балкон - гэта не месца для гульняў», - працягваў размову са школьнікамі экскурсавод. Часам нам можа здавацца, што мы знаходзімся ў бяспецы проста прысеўшы на падваконнік або краёчак парэнчаў, але адзін неасцярожны рух можа скончыцца падзеннем. Калі ты жывеш не на першым паверсе, то не гуляй і не песціся на адкрытым балконе, зляцець уніз можна вельмі хутка і можна лёгка разбіцца. У цікавым кіно нам часта паказваюць, як супергероі скачуць з вялікай вышыні і не разбіваюцца - гэта звычайныя кінатрукі, у сапраўдным жыцці так не бывае, дзяўчынкі і хлопчыкі не лётаюць. 

Пераходзячы з аднаго пакоя ў другі, вучні даведваліся, як трэба паводзіць сябе на вадаёмах, у лесе. Якія дзеянні трэба выконваць, калі пачалася навальніца. Экскурсавод звярнуў асаблівую ўвагу на правілы пажарнай бяспекі, запэўніў дзяцей, што з запалкамі гуляць нельга. У запалцы або запальнічцы жыве маленькі агонь, але ён можа запаліць велізарнае полымя і спаліць вялікі дом. “Памятай - велізарны пажар пачынаецца з маленькай іскры”, - сказаў экскурсавод. Тэхніка пажарнай бяспекі ў кожным доме важна.


Разгледзелі такое пытанне, як электрычнасць у разетцы. Даведаліся, што, калі туды штосьці засунуць, то цябе можа ўдарыць токам. Іскры могуць запаліць велізарны пажар. Экскурсавод папярэдзіў, што патрэбна быць разумным, нічога не засоўваць ў разетку, таму што ток патрэбен для працы электрапрыбораў, але ён вельмі небяспечны. Не трэба балавацца з электрапрыборамі і разеткай.




Таксама вучыліся правільна карыстацца тэлефонам, каб вызваць падмогу. Экскурсавод расказаў пра тое, што дзверы чужым не трэба ніколі адчыняць. Ні дзядзьку лекару, ні цётцы суседцы, ні міліцыянеру, ні сантэхніку - гэта можа быць бандыт! Нават калі за дзвярыма кажуць, што гэта бацькі папрасілі – не трэба верыць! Адразу патрэбна тэлефанаваць бацькам або ў міліцыю.


Ну, а мы рухаем далей! І накіроўваемся ў гісторыка-мастацкі музей горада Ліды. Першакласнікам спадабалася экскурсія «Згадкі з беларускай хаткі», якая прайшла у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі .

У Беларускай хатцы было шмат чаго паглядзець: посуд з гліны, лялькі з ануч, дываны, рушнікі, стравы беларускай кухні, прылады працы беларусаў. Дзеці даведаліся, якую карысць прыносілі прадметы побыту свайму гаспадару, як сам гаспадар да іх адносіўся, у якія прыкметы верыў падчас іх выкарыстання, якія магічныя словы і дзеянні суправаджалі гэтыя прадметы. Дзеці пазнаёміліся с асаблівасцямі будовы сялянскай хаты: ад выбару месца да прыкмет, звязаных з наваселлем. Узгадалі дзеці казкі і іх герояў, міфічных істот: Хатніка, Бабу Ягу, пазнаёміліся з душой хаты – печчу, шукалі дамавічка, які схаваўся ў падпечку, пяклі бліны ў печцы, спрытна падкідваючы іх на патэльні, ляталі на мятле з Бабай Ягой, паглядзелі ценявы тэатр па казцы “Калабок”. Такім чынам экскурсія выдалася пазнавальнай, цікавай і забаўляльнай.




Шчаслівыя і задаволеныя мы з дзецьмі вярталіся дамоў!

Які цудоўны падарунак прыпаднесла нам восень?! Дзякуй, восень, за тваю шчодрасць і прыгажосць!

Жанна Яўгенаўна Бяльчыцкая, настаўнік пачатковых класаў школа № 3 імя В. Г. Гаховіч г. Навагрудка

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok | 

   .