Знайшлі фразу «Мы – разам!» і атрымалі кубкі ад рэдакцыі нашы падпісчыкі Валянціна Майсейчык, Святлана Гірэйка і Зоя Цыгельская.
Паважаныя чытачы, па вашых тэлефонных званках і шматлікіх атрыманых адказах мы зразумелі, што юбілейны конкурс ад рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» «Знайдзі фразу – атрымай кубак» вас зацікавіў.
Радок «Мы – разам!» быў зашыфраваны ў артыкулах: у загалоўку на 1 старонцы, «Народ павінен адчуваць падтрымку ўлады» (стар. 3), «Равесніца ўз’яднанай Беларусі» (стар. 3), «Вялікая лясная сям’я Навагрудчыны» (стар. 8), «Яўгенія Сакевіч: «Нічога ў жыцці не бывае проста так» (стар. 9).
Шчыра віншуем з перамогай Валянціну Міхайлаўну, Святлану Аляксееўну і Зою Аляксандраўну. Усім падпісчыкам жадаем поспехаў у наступных конкурсах, якія будзем праводзіць у суботніх нумарах газеты.
Будзьце ўважлівыя і выйгравайце!
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |