З Міхаілам Кір’янавічам я пазнаёмілася падчас яго першай фотавыстаўкі ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў 2008 годзе. Першае знаёмства пакінула прыемныя ўражанні пра чалавека, пра яго захапленні. Яго няўрымслівы характар, пазітыў, з якім адносіцца да жыцця мужчына, неабыякавасць да гісторыі роднага краю, горада. Усё гэта падкупае, зараджае. Неаднаразова прыходзілася звяртацца да Міхаіла Кір’янавіча за парадай і ён ніколі не адмаўляе, а дэталёва патлумачыць і падкажа.
Творчы вечар фатографа-аматара, непаўналетняга вязня канцлагера, выдатніка адукацыі, былога выкладчыка гандлёва-эканамічнага тэхнікума М.К. Касабукіна арганізаваны аддзелам метадычнай работы Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з Домам-музеем Адама Міцкевіча.
Шмат цёплых слоў і шчырых пажаданняў у адрас аўтара выказалі арганізатары мерапрыемства, госці, сябры і знаёмыя Міхаіла Кір’янавіча.
Вольга Пісар, «НЖ»
Варта пачытаць:
Новогрудчина участвует в туристической выставке «Отдых-2019»
У Навагрудскай бібліятэцы жыве казка



















