Непажаданыя сустрэчы

Непажаданыя сустрэчы

20 февраля 2022 999

Выпадкі сутыкнення аўтатранспарту з дзікімі жывёламі на дарогах – з'ява, на жаль, не рэдкая. Для жывёл яны, як правіла, смяротныя, а ДТЗ з буйнымі капытнымі (лось, алень, кабан, казуля) могуць мець сур’ёзныя наступствы як для транспарту, так і для вадзіцеляў і пасажыраў.

Жывёлы выходзяць на аўтадарогі па  розных  прычынах,  часцей  за  ўсё  накіроўваюцца  да  месца  кармлення  і  назад  да  месца  адпачынку.  Некаторых   прыцягвае   раскіданая   дарожнымі  службамі  солевая  сумесь,  а  часам  дзікія  жывёлы  выходзяць  на асфальт проста пагрэцца і абсохнуць  ад  расы  (заяц,  лісіца),  так  як  тэмпература    асфальта    звычайна    вышэйшая  за  тэмпературу  паветра.  Нярэдка  дзікія  жывёлы  выбягаюць  на  аўтадарогі,  калі  за  імі  гоняцца  драпежнікі або паляўнічыя сабакі.

У большасці выпадкаў можна пазбегнуць  сутыкнення.  Калі  на  шляху  руху  аўтамабіля  або  на  абочыне  аўтадарогі   з’явілася   дзікая   жывёла,  неабходна  максімальна  знізіць  скорасць   да   ўзроўню,   каб   можна   імгненна  спыніцца.  Звычайна  дзікая  жывёла   ўспрымае   аўтамабіль,   які   рухаецца,  як  драпежніка,  які  спрабуе   адрэзаць   шляхі   адступлення,   таму ў апошні момант кідаецца праз дарогу,  каб  «выскачыць  з  акружэння».  Аднак  адэкватна  ацаніць  скорасць  аўтамабіля  жывёла  не  ў  стане,  у  выніку  на  поўным  хаду  можа  адбыцца сутыкненне.

Тым   не   менш   баяцца   нельга,   але  ёсць  умовы,  пры  якіх  рызыка  сустрэчы   з   прадстаўнікамі   фаўны   ўзрастае  і  падмацоўваецца  спадарожнымі  фактарамі.  Так,  наяўнасць  знака, які папераджае аб магчымасці з'яўлення дзікіх жывёл або хатняй жывёлы,  ужо  падстава  знізіць  скорасць і павысіць пільнасць, асабліва калі  ёсць  пытанні  па  аглядзе  дарогі  (напрыклад,   дарога   акружана   кустамі або дрэвамі) і бачнасці (туман, ападкі, цёмны час сутак).

Жывёла, якая апынулася ў начны час у святле фар, аслеплена, цемру за  межамі  пучка  святла  яна  ўспрымае  як  сцяну  і  пачынае  кідацца,  не  бачачы  нічога,  акрамя  асветленага  ўчастка  дарогі  і  фар.  У  такой  сітуацыі   варта   спыніцца,   выключыць   фары,  але  пакінуць  уключанымі  габарытныя   агні,   уключыць   аварыйную   светлавую   сігналізацыю,   тым   самым даць жывёле адаптавацца да цемры і пакінуць дарогу.

Захаванне   правілаў   дарожнага   руху,  у  тым  ліку  скараснога  рэжыму, і асаблівая асцярожнасць у зоне дзеяння    папераджальнага    знака    «Дзікія  жывёлы»  істотна  знізіць  рызыку аварый, звязаных з раптоўным з’яўленнем жывёл на аўтамабільных дарогах. Акрамя таго, Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць вас быць рацыянальнымі спажыўцамі прыродных рэсурсаў,  не  заставацца  раўнадушнымі  да  праблем  захавання  і  прымнажэння прыродных багаццяў.

Калі  вы  валодаеце  інфармацыяй  аб   фактах   парушэнняў   прыродаахоўнага  заканадаўства,  просім  па-ведаміць  пра  гэта  на  кругласутачныя тэлефоны «даверу» па нумарах: 8  (01597)  4-53-83,  8  (01597)  4-53-82,  8 (0152) 33-70-10.

Максім Лагута, намеснік начальніка інспекцыі