«Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!» – пад такім дэвізам рашылі сёлета арганізаваць зімнюю аздараўленчую кампанію ў Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе Навагрудскага раёна праз даследаванне багатых этнаграфічных традыцый, падрыхтоўку і правядзенне зімовых свят народнага календара з улікам адметных асаблівасцей фальклору Валеўскага краю, каб пацвердзіць няспрэчную ісціну, што «са звычаяў, з абрадаў, з далёкай даўніны вядзе жыццё нараду пра нашы карані»…
Як і штогод, мы імкнуліся сацыяльна падтрымаць дзяцей са шматдзетных, прыёмных, апякунскіх сем'яў і сем'яў, якія прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы праз стварэнне спрыяльных ўмоў для ўмацавання іх здароўя і арганізацыі іх вольнага часу ў перыяд зімовых канікул, выхаванне патрыятычных адносін да духоўнага багацця нашай краіны, развіццё творчай актыўнасці выхаванцаў, індывідуальных здольнасцей і талентаў з улікам уласных інтарэсаў, схільнасцей і магчымасцей праз уключэнне іх у грамадска значную дзейнасць па далучэнню да самабытнасці беларускага народа, да яго традыцый і культуры.
Мы рашылі не хадзіць далёка, а імкнуліся раскрыць усе таямніцы сваёй мясцовасці. Этнаграфічны экскурс «Вандроўка па Валеўскім краі» паведаў дзецям гістарычны сакрэт, ад чаго была ўтворана назва «Валеўка», што Валеўка і навакольныя вёскі, як і Наваградак, – вельмі старажытныя.
Што такое «музей», дзецям вядома, а вось, што ён можа схавацца ў чамадане, – гэта было адкрыццём! Аказваецца, што ў гэтай загадкавай скрынцы магла змясціцца цэлая эпоха! Віртуальнае падарожжа «Гісторыя на ёлачных галінках» перанесла дзяцей у эпоху СССР і раней. Яны дазналіся, як святкавалі Новы год іх прадзеды і прапрадзеды і якімі незвычайнымі, на наш погляд, цацкамі ўпрыгожваліся тады ёлачкі!
«Любі свой край і пазнавай!» – гэта наказ нашых продкаў нашчадкам. Дзе ж знаходзяцца складнікі нашай духоўнай спадчыны? Ну, вядома, у нашым школьным народным гісторыка-краязнаўчым музеі, куды мы і завіталі разам з яго кіраўніком Санько Нэляй Канстанцінаўнай. І адразу адчулі, што стаім ля вытокаў малой радзімы.
З кожным днём мы ўсё больш і больш пераконваліся, што вывучэнне роднага краю – гэта шлях да самога сябе! Важнейшым складніком гэтага шляху з’яўляецца вывучэнне і захаванне сваёй роднай мовы. «Гавары па-беларуску разам з намі!» – дэвіз нашай беларускамоўнай установы адукацыі. І ў час канікул ён не траціць сваёй актуальнасці.
Падчас фальклорна-этнаграфічнай квэст-гульні «Як даўні скарб, як спадчына нам даравана мова матчына!» настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Аляксандраўна Гайдук сумела раскрыць і паказаць дзецям усе «залацінкі» і «іскрынкі» трапнага беларускага слова, што дазволіла выклікаць цікавасць да вывучэння беларускага фальклору, садзейнічала выхаванню любові і павагі да культурных традыцый беларускага народа.
Нараджэнне Хрыстова – Свята, якое падзяліла ўвесь час на дзве эпохі: да і пасля, Свята, якое займае асаблівае месца ў жыцці практычна ўсіх людзей. Для вернікаў нараджэнне Хрыста з'яўляецца самым важным фактам у гісторыі чалавецтва, а Калядны перыяд – дзіўны час, калі сэрца напаўняецца чаканнем цуду... І гэты цуд адбываецца!
Выхаванцы нашага аздараўленчага лагера завіталі ў Валеўскую царкву святых апостала Пятра і Паўла, дзе нас сустрэў настаяцель айцец Ілья, які расказаў пра слаўную гісторыю нашага знакамітага помніка беларускага дойлідства. А яшчэ дзеці сталі ўдзельнікамі выдатнай старадаўняй традыцыі – пад Каляды ставіць верцеп.
Патрэбна адзначыць, што ўсе мерапрыемствы не на словах, а на справе садзейнічалі выхаваню любові да багатай спадчыны сваёй Бацькаўшчыны, павагі да этнакультуры нашых продкаў.
Хочацца верыць, што адвечны наказ «Не страціць святое штосьці!» ясным праменьчыкам заіскрыўся ў маленькіх сэрцах нашых выхаванцаў, каб запаліць ў іх вялікую любоў да малой радзімы напачатку Года гістарычнай памяці і перадаць сваім нашчадкам!
Калядныя гульні, ўрачыстая лінейка і ўзнагароджанне актыўных удзельнікаў завяршылі работу нашага аздараўленчага лагера, каб з такім жа вясёлым і бадзёрым настроем пачаць новую навучальную чвэрць у новым 2022-ім годзе.
І.Рачко, дырэктар аздараўленчага лагера «Валеўскія фалькларысты»