Навагрудскія школьнікі праверылі свае веды па бяспецы

Навагрудскія школьнікі праверылі свае веды па бяспецы

Навагрудскія школьнікі праверылі свае веды па бяспецы

22 февраля 2022 900

Раённы тур штогадовага рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды «Школа бяспекі - 2022» прайшоў 18 лютага на базе сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка.

Сярод удзельнікаў былі трое вучняў Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы: Мікалай Быстранкоў (4 клас), Дар’я Быстранкова (6 клас) і Кацярына Раманюк (9 клас), якія стараліся прадэманстраваць высокі ўзровень, як тэарытычных ведаў, так і практычных навыкаў па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.

Спаборніцтва было нялёгкім. Для пачатку школьнікі, падзяліўшыся на групы, адказвалі на пытанні тэставання. Далей ім трэба было выступленне ў конкурсе прамоўніцкага майстэрства. Усяго за хвіліну удзельнікам трэба было раскрыць абраную тэму, прычым зрабіць гэта пераканаўча і выразна. Тыя, хто справіўся з заданнем, прайшлі ў фінал, дзе яны павінны былі адказаць на пытанні рознага ўзроўню складанасці.

Вельмі радуе, што ў фінал сярод вучняў 5 – 8 класаў выйшла наша шасцікласніца Дар’я Быстранкова, якая заняла другое месца і атрымала Грамату.

Дар’я сказала, што такі конкурс – добры спосаб праверыць свае веды па бяспецы, бо яны вельмі важныя ў паўсядзённым жыцці.

 

Надзея Райская, педагог-арганізатар Щорсаўскага ддзіцячага сада-сярэдняй школы