Усім вядомая прыцягальная сіла крыніц, якія выносяць на паверхню жыватворную вільгаць. Ні адзін чалавек не можа прайсці міма, каб не спыніцца і не палюбавацца крыштальнай вадой. Адна з такіх цудоўных крыніц, размешчаных у самым цэнтры горада па вуліцы 1 Мая, набыла новы выгляд.
Нашы продкі заўсёды старанна аберагалі крыніцы. Людзі сачылі, каб у ваду не трапляла смецце, упрыгожвалі месца вакол іх. На жаль, сучаснае жыццё, цэнтральнае водазабеспячэнне прывяло да таго, што некаторыя крыніцы сталі закінутымі і незапатрабаванымі. У апошні час для нас жыццёва важнай праблемай з’яўляецца вяртанне да вытокаў нашай культуры, адраджэнне ідэі ўважлівых і беражлівых адносін да розных прыродных аб’ектах, у тым ліку і да крыніцам.
Мы лічым, што дадзеная праблема актуальная, паколькі запасы прэснай вады ў свеце не павялічваюцца, а яе спажыванне пастаянна расце. З кожным годам усё вастрэй адчуваецца недахоп вады на планеце, а крыніцы з’яўляюцца стратэгічнымі аб’ектамі прыроды. Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі яны могуць выступаць як адзіныя крыніцы пітной вады для насельніцтва.
Наша грамадскасць выступіла з ініцыятывай добраўпарадкаваць тэрыторыю крыніцы, размешчанай у ваколіцах Замкавай гары. Навагрудская раённая арганізацыя ГА «БРСМ» і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» арганізавалі акцыю па прывядзенні ў парадак прылеглай да крыніцы тэрыторыі. Актыў грамадскіх аб’яднанняў ажыццывіў абкос пустазелля, ачысціў крыніцу ад камення і галінак. Дзякуючы сумесным намаганням, крыніца набыла новы дагледжаны выгляд. Цяпер жыхарам і гасцям горада будзе зручна набраць вады ў гэтым прыгожым куточку.
Крыніцы неабходны ўсім нам, каб памятаць сваіх продкаў, паважаць традыцыі свайго народа. Яны свайго роду паказчык экалагічнага стану таго месца, у якім знаходзяцца.
Вольга Шнігір, першы сакратар раённай арганізацыі ГА "БРСМ"