
Студэнты сабраліся разам, каб яшчэ раз дакрануцца да невычэрпнай крыніцы беларускага слова. З вялікім захапленнем і выразнасцю ўдзельнікі чыталі вершы класікаў і сучасных беларускіх паэтаў. У праграму таксама былі ўключаны фальклорныя жамчужыны: прымаўкі, прыказкі і загадкі, якія вучні з задавальненнем адгадвалі і тлумачылі.


Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з рэдкімі і вобразнымі беларускімі словамі, якія найлепш адлюстроўваюць прыгажосць, мілагучнасць і ўнікальнасць роднай мовы. Мерапрыемства атрымалася яркім і шчырым, яно яшчэ раз даказала, што цікавасць да сваіх вытокаў жыве і натхняе маладое пакаленне.

У беларускіх пісьменнікаў ёсць шмат шчырых, пранізлівых радкоў пра родную мову. Чытаць іх варта і 21 лютага, і ў любы іншы дзень года. Не толькі чытаць, але вучыць родныя словы, спрабаваць размаўляць па-беларуску, карыстацца сваёй мовай ў штодзённым жыцці. Каб не знікла яна, а квітнела, узбагачала кожнага з нас, яднала нацыю, мацавала Беларусь і рабіла беларусаў адметнымі сярод іншых народаў свету.

Фотаздымкі: https://nov-gktb.by
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook
|Instagram | YouTube | TikTok |



















