На зімовых канікулах для хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняй школы №5 Навагрудка гасцінна адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер «Зімовы гарадок цудаў»

06 января 2019 2372

Сем дзён адпачынку ў зімовым гарадку былі насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі і не дазвалялі выхаванцам сумаваць. Два атрады “Памочнікі Дзеда Мароза” і “Снегавікі” змагаліся за права першымі дабрацца да плошчы Снежнай Каралевы і атрымаць ганаровае званне пераможцы. Пачалося зімовае падарожжа з завулка “Давайце пазнаёмімся”. Маленькія жыхары цудоўнага гарадка адразу дамовіліся: “Будзем сябраваць!”

У першы дзень адпачынку  выхаванцы зімовага гарадка былі захоплены агульнай справай: актыўна праходзілі выбары старшыняў атрадаў, ладзіліся правілы і законы сумеснага адпачынку, ствараліся лагатыпы кожнага з атрадаў.

зг1

Увесь час няўрымслівых маленькіх жыхароў гарадка чакалі  новыя цуды. На казачнае падарожжа па вуліцы “Навагодняя” выхаванцаў запрасіў Іван Царэвіч і яго сябры. Вясёлыя карагоды каля навагодняй ёлкі, цікавыя гульні са Снегавіком, пачастункі Матушкі Зімы дадавалі святочны настрой хлопчыкам і дзяўчынкам.

зг3

Кожны дзень на праспекце “Зімовыя старты” дзеці з задавальненнем каталіся на лыжах, каньках, ляпілі снегавікоў, гулялі ў зімовыя гульні.

зг7 зг11

Так  паступова крочылі выхаванцы зімовага гарадка да галоўнай рэзідэнцыі Снежнай Каралевы.  На прыпынках “Па слядах Снежнай Каралевы” дзеці малявалі, ляпілі казачных герояў, будавалі вежы з незвычайных матэрыялаў. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі глядзелі казкі і мультфільмы, чыталі, разгадвалі крыжаванкі, танцавалі і  спявалі.

зг6 зг12

Цікава адпачылі жыхары цудоўнага гарадка. А самае галоўнае – дружнай камандай  атрады “Памочнікі Дзеда Мароза” і “Снегавікі” трапілі на плошчу Снежнай Каралевы. На ўрачыстым закрыцці лагернай змены дзеці былі ўзнагароджаны граматамі, салодкімі прызамі і падарункамі.

зг10

Змена ў аздараўленчым “Зімовым гарадку” скончылася. Дзеці, іх бацькі і педагогі школы адзначылі, што зарад бадзёрага настрою і здароўя ў час адпачынку атрымалі ўсе. Хочацца спадзявацца, што пасля цікавых і карысных канікул нашы выхаванцы з задавальненнем пачнуць вучобу.

зг9

Аляксандра Мурычанкава,

старэйшы выхавальнік лагера СШ №5

Стоит почитать:

Зимний отдых со вкусом. В Щорсовском детском саду-средней школе работает пришкольный оздоровительный лагерь «Зимний городок»

Дзяніс Мельнічук і Алёна Марушка ў ліку лепшых навучэнцаў вобласці