Паважыныя падпісчыкі! Вельмі прыемна, што жыццём Навагрудчыны цікавяцца нашы землякі, якія збеглі за «лепшым жыццём» за межы нашай прыгожай, незалежнай краіны, якая дынамічна развіваецца. Ім, мабыць, сумна, і яны шукаюць любую інфармацыю пра тое, чым жыве Навагрудак.

А тое, што адной з крыніц інфармавання з’яўляецца сайт раённай газеты «Новае жыццё», мяне, як галоўнага рэдактара, не здзіўляе, бо мы заўсёды падаём праўдзівую і дакладную інфармацыю. Калі ласка, карыстайцеся! Яшчэ больш інфармацыі можна атрымаць, прачытаўшы раённую газету, якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў друкуецца на роднай мове, але вам яна недаступна. А шкада!
29 мая на сайце мы расказалі нашым чытачам аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за І квартал бягучага года. Старшыня райвыканкама Сяргей Чаркоўскі адзначыў, што раён спрацаваў за справаздачны перыяд добра і падзякаваў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна за плённую працу на карысць нашай роднай Беларусі.
А ў зале пасяджэнняў райвыканкама сваё пачэснае месца займаюць сімвалы Рэспублікі Беларусь – сцяг, герб, а таксама сцяг горада Навагрудка і Навагрудскага раёна.
Нам не трэба ніякіх пераваротаў, бо эканоміка працуе стабільна, паступова развіваецца сацыяльная сфера, ажыццяўляецца сацыяльная палітыка, узровень беспрацоўя па раёне складае 0,3 %, каэфіцыент напружанасці на рынку працы – 0,1. Узровень сярэдняй заработнай платы па выніках работы за І квартал склаў 1337,7 руб. і павялічыўся на 20,8 % да аналагічнага ўзроўню мінулага года.
Кожны беларус ведае, што, каб чагосьці ў жыцці дасягнуць, трэба сумленна працаваць, быць адказным за свае ўчынкі, і самае галоўнае – быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны.
А тым, хто так пільна сочыць за тым, як мы жывём, не трэба выдаваць жадаемае за сапраўднае. У стабільнай краіне і сцягі на сваім пачэсным месцы, а чужых – нам не трэба!!! Няхай застаюцца хоць у Літве, хоць у Польшчы ці яшчэ дзе-небудзь…
Алена Ермакова,
галоўны рэдактар