Адзін з прыгажэйшых куточкаў Навагрудчыны – Любчанскі замак – месца з багатай і цікавай гісторыяй. На працягу многіх гадоў яго адраджэннем займаецца Дабрачынны фонд «Любчанскі замак» на чале з дырэктарам Іванам Пячынскім. Работы па аднаўленні і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі працягнуцца і сёлета.
З 2003 года Дабрачынны фонд «Любчанскі замак» пры падтрымцы органаў улады, добраахвотнікаў, валанцёраў працуе над аднаўленнем замка. І за гэты час зроблена нямала. Любчанскі замак літаральна паўстае з руін, на нашых вачах адраджаецца гістарычная спадчына Навагрудчыны. Як будзе працаваць традыцыйны «Летнік над Нёманам», якія работы запланавана правесці, даведаліся ў дырэктара фонду Івана Пячынскага.
– Аднаўленне Любчанскага замка ідзе, будзем актыўна працаваць і гэтым летам, – паведаміў Іван Антонавіч. – У планах – працяг будаўніцтва паўночна-заходняй (абарончай) сцяны. У мінулым годзе зроблена частка сцяны (28 метраў) паміж заходняй (брамнай) і паўночнай (дазорнай) вежамі. Сёлета будзе пабудавана яшчэ 8 метраў, такім чынам уся сцяна будзе адноўлена. Калі паспеем, магчыма, пачнём яе тынкаванне. Яшчэ адна добрая навіна: саюз будаўнікоў выдаткаваў нам 3 тыс. рублёў. Дасягнута дамоўленасць, што РУП «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская цэментная кампанія» ахвяруе 20 тон цэменту. Акрамя таго, плануецца нарасціць схіл і выраўняць пляцоўку каля паўночнай сцяны, а для гэтага неабходна прывезці пясок і глебу. Ва ўмацаванні схілу разлічваем на дапамогу Навагрудскага лясгаса, а таксама прадпрыемстваў, арганізацый – нам патрэбны пясок, жвір, шчэбень. Да таго ж працягваюцца работы над устаноўкай светлавога ліхтара купала трэцяй вежы. Праектная арганізацыя ААТ «Монаракурс» на чале з дырэктарам І. Дубатоўкам пагадзілася дабрачынна распрацаваць будаўнічы праект чацвёртай (апошняй) вежы і на месцы ўдакладніла прывязку вежы згодна з генпланам. Такім чынам у нас будзе ўся будаўнічая праектная дакументацыя па пабудовах XVI – XVII стагоддзя.
Любчанскі замак – адзінае месца ў Беларусі, дзе работы па аднаўленні і рэстаўрацыі ідуць за кошт дабрачыннага фонду. Штогод да работ далучаюцца валанцёры з розных куточкаў нашай краіны. Іх колькасць за 19 гадоў складае ўжо каля 3 тысяч чалавек.
– Знакава тое, што пад кіраўніцтвам нашага земляка Івана Пячынскага аднаўляецца гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Каралько. – Гэта чалавек нераўнадушны, які жыве гісторыяй малой радзімы і ўжо зрабіў нямала для захавання гісторыка-культурнай спадчыны. У Год гістарычнай памяці асаблівую важнасць набывае беражлівае стаўленне да гісторыі роднага краю і аднаўлення Любчанскага замка. Органы ўлады, суб’екты гаспадарання, грамадскасць, добраахвотнікі, валанцёры – дапамагаюць усе, хто чым можа.
Штогод у важнай і карыснай справе прымае ўдзел моладзь – студэнты, школьнікі, навучэнцы. Маладое пакаленне з павагай ставіцца да гісторыі сваёй краіны і ўносіць пасільны ўклад у яе захаванне. І гэта не можа не радаваць. Як паведаміў Іван Пячынскі, першая група валанцёраў, гэта студэнты БНТУ, пачне працаваць на замку ўжо 6 ліпеня. Яны будуць займацца ў тым ліку і нарыхтоўкай цэглы. Як і летась, працягнецца ўтылізацыя будынку былой школы ў вёсцы Купіск. Валанцёрамі будзе нарыхтавана каля 30 тыс. цаглін (разборка, ачыстка, пагрузка, разгрузка, транспарціроўка), якія будуць ацэнены і пастаўлены на баланс актываў фонду. На працягу лета ў «Летніку над Нёманам» будуць працаваць чатыры групы студэнтаў з Мінска, валанцёры, добраахвотнікі. Спадзяёмся, што намечаныя планы ажыццявяцца і мара Івана Пячынскага адрадзіць замак стане на крок бліжэй.
Алена Пятрова, «НЖ».
Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!