Нараджэнне Хрыстова з’яўляецца сімвалам чысціні і міласэрнасці, напаўняе нашы сэрцы радасцю, любоўю і спачуваннем, аб’ядноўвае людзей, вучыць жыць у згодзе, дапамагае яшчэ лепей усвядоміць значэнне самых галоўных каштоўнасцей – моцнай, дружнай сям’і, надзейнага хатняга ачага, міру і згоды ў роднай краіне.
Святочныя дні – перыяд ад Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння – напоўнены светлай духоўнай радасцю. Праваслаўныя людзі ў гэтыя дні стараюцца ўдзяліць больш увагі справам міласэрнасці. Вучні Вераб’евіцкага дзіцячага сада-базавай школы разам з іеерэем храма Прасвятой Багародзіцы Дзмітрыем Смурагам на працягу тыдня наведалі і павіншавалі з Раством пажылых адзінокіх людзей і ветэранаў Вялікай Айчынай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Вераб’евіцкага сельскага совета.
Радчанка Вольга, дырэктар Вераб’евіцкага дз/с-БШ
Варта пачытаць:
Несем благую весть! Христославы поздравляют жителей агрогородка Щорсы с Рождеством