Канікулы – пара экскурсій. Школьнікі Навагрудчыны завіталі ў рэдакцыю «НаваМедыяКампанія»

Канікулы – пара экскурсій. Школьнікі Навагрудчыны завіталі ў рэдакцыю «НаваМедыяКампанія»

Канікулы – пара экскурсій. Школьнікі Навагрудчыны завіталі ў рэдакцыю «НаваМедыяКампанія»

31 октября 2024 336

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Навагародцы», які працуе на асенніх канікулах на базе сярэдняй школы №5, з экскурсіяй наведалі рэдакцыю «НаваМедыяКампанія». З гісторыяй установы дзяцей пазнаёміла галоўны рэдактар Наталля Еўдакімава.


Падчас экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з журналістамі, атрымалі інфармацыю аб прафесіі, яе спецыфіцы, даведаліся, якімі асабістымі і прафесійнымі якасцямі павінен валодаць карэспандэнт, як рыхтуецца кожны нумар газеты «Новае жыццё», тэлепраграма «Ново­ТВ» і радыёпраграма «Навагрудскія навіны». Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі пагарталі нумары раёнкі, але і паспрабавалі сябе ў ролі вядучых у тэлестудыі.







Яшчэ падчас экскурсіі дзеці даведаліся, што сёлета наша любімая газета «Новае жыццё» адзначыла 85-гадовы юбілей. Верасень 1939 года стаў пунктам адліку гісторыі раённай газеты. За гэтыя гады на старонках выдання адлюстравалася ўся гісторыя нашага краю. І нават змянілася назва газеты, аднак нязменным заставалася яе прызначэнне і тыя задачы, што стаялі перад калектывам. Раней газета мела назву «Звязда». У 1952 годзе першая газета Навагрудчыны атрымала назву «Новае жыццё». Гэтую назву яна і пранесла праз гады да нашых дзён, увесь час застаючыся вернай сяброўкай жыхароў Навагрудка і Навагрудскага раёна. Старонкі раённай газеты «Новае жыццё» – летапіс гісторыи роднага краю. 29 снежня 2023 года адбылася рэарганізацыя, і калектывы газеты «Новае жыццё», тэлепраграмы «Ново­ТВ» і радыёпраграмы «Навагрудскія навіны» сталі працаваць разам у холдынгу «НаваМедыяКампанія» пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Наталлі Еўдакімавай. Калектывам рэалізуецца шэраг праектаў, прысвечаных гісторыі Навагрудскага краю, яго сучаснаму развіццю, ураджэнцам і жыхарам Навагрудчыны. Нярэдка героямі публікацый з’яўляюцца і юныя навагрудчане.


Менавіта да юбілею газеты было прымеркавана адкрыццё музейнай экспазіцыі, прысвечанай гісторыі перыядычнага друку, тэле- і радыёвяшчання. У юных гасцей рэдакцыі была цудоўная магчымасць наведаць экспазіцыю, паглядзець цікавыя экзэмпляры газеты, архіўныя падшыўкі. Не толькі газеты, але яшчэ шмат цікавых экспанатаў змешчана ў музейнай экспазіцыі. Сярод іх і калекцыя фотаапаратаў, якую прадаставіў нам навагрудчанін Міхаіл Касабукін. Міхаіл Кір’янавіч з радасцю расказаў і паказаў школьнікам свае фотаапараты і фотаздымкі. Дзеці з захапленнем слухалі і разглядалі экспанаты, наперабой задавалі пытанні фатографу са стажам.





Без сумневу, далёка не ўсе школьнікі звяжуць сваю прафесійную будучыню з журналістыкай, але дадзеная экскурсія паспрыяе больш глыбокаму пранікненню ў гэтую цікавую і патрэбную сферу дзейнасці. Характэрна, што сваю экскурсію дзеці здымалі на фота і відэа. Магчыма, сярод іх ёсць будучыя журналісты.



«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |      

Автор: Ольга Писар, «НЖ»