Карына Кандрашэвіч, старшыня пярвічнай арганізацыі БРСМ Навагрудскага завода газавай апаратуры:
– 17 верасня 1939 года – дзень уз'яднання Заходняй Беларусі і БССР. Гэта важная частка нашай гісторыі. Дзень народнага адзінства нагадвае ўсім нам, што ад яднання ўсіх беларусаў залежыць будучыня нашай краіны і яе эканамічнае развіццё. У Беларусі пражываюць людзі розных нацыянальнасцей, палітычных поглядаў і веравызнанняў, але ў нас агульная гісторыя. Мы павінны ўмець дамаўляцца, прыслухоўвацца адзін да аднаго, знаходзіць кампрамісы. Толькі аб'яднаўшыся і знайшоўшы агульную мову, усе мы можам захаваць нашу мірную і суверэнную дзяржаву. Мы павінны памятаць, што мы беларусы і Радзіма ў нас адна.
Анатолій Герасімук, благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй:
– Мы, праваслаўныя хрысціяне, засноўваем сваё жыццё на духоўных законах. Калі Гасподзь закончыў сваё зямное служэнне чалавецтву, ён пакінуў сваім вучням і ўсім людзям дзве важныя запаведзі. Ён сказаў: «Як я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Будзьце ўсе адзіныя, як мы з Айцом адзіныя». Сёння і царква, і дзяржава адзіныя ў імкненні закласці асновы духоўнага і патрыятычнага выхавання маладога пакалення беларусаў. У адзінстве нашага народа, на мой погляд, заключаецца наша сіла. Таксама важна памятаць і аб даце, якая знамянуе той час, калі мы сталі адзінай краінай – 17 верасня 1939 года.
Зоя Бузюк, пенсіянерка:
– З мінулага года мы пачалі адзначаць 17 верасня Дзень народнага адзінства. Гэта важная дата, бо кожны чалавек, які ведае гісторыю сваёй Радзімы, разумее значнасць усіх па дзей, перамог і паражэнняў, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. У гісторыі Беларусі ёсць мноства прыкладаў сама ахвярнасці, найцяжэйшых выпрабаванняў і значных перамог. Беларускі народ даказаў сваю самастойнасць і незалежнасць, вызначыўшы свой лёс і жыццё ў адзінстве і міры. Аснова такога жыцця – гэта павага да гісторыі роднага краю, агульная нацыянальная культура і каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць людзей. Беларусь заўсёды была вядома як краіна, дзе ша нуюць і паважаюць усіх, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб'яднаных адной гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці, на мой погляд, гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для нашай нацыі і такімі павінны заставацца заўсёды. А мы, беларусы, хочам жыць у адзінай, суверэннай, незалежнай краіне.
Яўгеній Дзедуль, старшыня Навагрудскага раённага аб’яднання прафсаюзаў:
– Дзень народнага адзінства вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася адна з лёсавызначальных падзей у гісторыі беларускага народа і яго дзяржаўнасці. Для ўсіх жыхароў нашай краіны гэта свята знакавае і значнае. Яно з’яўляецца сімвалам сілы і славы беларускага народа, мужнасці старэйшых пакаленняў у барацьбе за сваё самавызначэнне і імкненне жыць у адной краіне. Яно напоўнена асаблівым сэнсам і магутнай энергетыкай, дапамагае адчуваць еднасць народа, захоўваць і памнажаць усё, што створана. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і культуру, якія з пакалення ў пакаленне перадае беларускі народ. Чым больш мы будзем ведаць аб нашым мінулым, тым менш будзе непаразумення і спроб парушыць адзінства нашага народа. У нас адна Ра дзіма, агульны лёс, мы ўсе хочам жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. Толькі аб‘яднаўшы намаганні і з‘яднаўшыся, мы захаваем мір і дабрабыт на нашай зямлі. Усё ў нашых руках, усё нам пад сілу. Давайце разам старанна і аддана працаваць на карысць нашай любімай краіны. Захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцяў нашага грамадства, мы зберажом і прымножым здабыткі нашай любімай Беларусі дзеля дабра быту будучых пакаленняў.
Алена Міклаш, дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «ДАР»:
– Я лічу, што 17 верасня – вельмі важная для нашага народа дата. Бо невыпадкова менавіта ў гэты дзень у Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У далёкім 1939 годзе 17 верасня адбылося ўз'яднанне нашага народа. Да гэтага мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам падзяляла беларускія сем'і і народ. Сёння Беларусь – стабільная дзяржава, якая імкліва развіваецца. І шмат у чым гэта дзякуючы таму, што нашы людзі любяць краіну, у якой жывуць, добразычліва ставяцца адзін да аднаго. Адзінства – гэта, мабыць, асноўны прынцып пабудовы ўзаемаадносін у сям'і, сяброўстве, працы, грамадскай дзейнасці. На мой погляд, адзінства – залог працвітання нашай любімай Беларусі!
Сяргей Бурак, ваенны камісар Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў:
– 17 верасня 1939 года адбыўся вызваленчы паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь. Гэта гістарычная падзея. На мой погляд, гэта дата важная як для моладзі, так і для ўсяго беларускага народа Яна, несумненна, паўплывала на гісторыю нашай дзяржавы ў свой час. Мы павінны ведаць аб гэтай даце, разбірацца ў гісторыі сваёй краіны. На дадзены момант, як ніколі, актуальнае пытанне аб захаванні і прымнажэнні вопыту талерантнасці і адзінства беларускага народа. Дзень народнага адзінства вельмі важны для ўсіх нас, бо гэта яшчэ адна нагода задумацца над тым, што мы павінны быць разам. Мы павінны шанаваць усё тое, што было зроблена на працягу перыяду незалежнасці нашай рэспублікі, што было зроблена нашымі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Мы павінны берагчы ўсё гэта і прымнажаць.
Сяргей Чаркоўскі, старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта:
– У гэты дзень у далёкім верасні 1939 года ўтварыўся не толькі тэрытарыяльны контур нашай краіны, але і была пастаўлена кропка ў шматгадовай акупацыі Заходняй Беларусі, пачалося фарміраванне моцнай і згуртаванай агульнай гісторыяй нацыі, якая сёння ўпэўнена глядзіць наперад. 17 верасня наша краіна ў другі раз адзначае Дзень народнага адзінства. Сэнс і значэнне гэтага свята мае глыбокія гістарычныя карані. Мы ўспамінаем падзеі, якія адыгралі ключавую ролю ў гісторыі, станаўленні і развіцці нашай дзяржавы. Гераічнае і трагічнае мінулае нашай краіны багата прыкладамі, калі менавіта яднанне народа спрыяла яе незалежнасці, дабрабыту, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны. Гэта тая аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню. Беларусы заўсёды былі адказныя за лёс краіны – на палях бітваў і ў тыле, у час Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенныя гады, у вытворчых цэхах і на палях, у выхаванні і навучанні дзяцей. Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў указ аб узнагароджанні беларусаў, якія самааддана працуюць у розных сферах дзейнасці, дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прыемна, што сярод узнагароджаных ёсць і працаўнікі Навагрудчыны. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны Міхаіл Дзмітрыевіч Бажко, кіраўнік малочнатаварнай фермы СВК «Нягневічы»; Сяргей Паўлавіч Буляк, трактарыст-машыніст ААТ «Прынёманскі»; Галіна Міхайлаўна Драчылоўская, майстар змены хлебабулачнага ўчастка філіяла «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам»; Алеся Сяргееўна Ненартовіч, начальнік Любчанскага сырцэха «Навагрудскія Дары» філіяла «Лідскі малочна-кансервавы камбінат». Мы шмат гаворым пра Дзень народнага адзінства, пра яднанне беларусаў, бо, пагадзіцеся, павага да працы, людзей працы, захаванне нашых традыцый, культуры, нашай гістарычнай памяці – гэта і ёсць наша адзінства. Мы адзіны народ. Нацыянальная згода і адзінства грамадства, заснаваныя на маральных каштоўнасцях, выпрабаваных гадамі, з’яўляюцца неабходнай умовай для стабільнага і дынамічнага развіцця нашай дзяржавы, нашага рэгіёна, спакойнага і мірнага жыцця нашых людзей.
Валерый Разуваеў, пракурор Навагрудскага раёна:
– 17 верасня 1939 года адбылася сапраўды эпахальная па дзея: скінуўшы прыгнёт панскай Польшчы, Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР, і гэта стала значнай падзеяй у лёсе беларус кага народа. Заснаванае ў мінулым годзе дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – дае падставу задумацца кожнаму з нас аб значэнні памяці і ўласнай гісторыі, аб тым, што замоўчванне яе старонак не праходзіць бясследна. Успамінаючы падзеі мінулага, мы павінны разумець, што нашы дзеянні павінны быць накіраваны на папярэджанне грамадскіх канфліктаў, сацыяльнай і палітычнай варожасці, страты дзяржаўнага суверэнітэту. Нам трэба навучыцца слухаць і чуць адзін аднаго, паважаць розныя меркаванні, імкнуцца да згоды. Традыцыі святкавання Дня народнага адзінства толькі закладваюцца, але ён ужо вельмі важны для кожнага з нас, асабліва ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі. Гэтае свята паказвае нам, што толькі разам мы можам пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне жыхароў Беларусі, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці, – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для нас, такімі і павінны заставацца. Адзінства беларускага народа стала падмуркам для хуткага развіцця краіны, стварэння, пабудовы моцнай і незалежнай дзяржавы, якая заняла годнае месца на міжнароднай арэне. Упэўнены, што гэтае свята стане нашай нацыянальнай гістарычнай традыцыяй.
Вольга Пярко, намеснік галоўнага ўрача Навагрудскай ЦРБ:
– Дзень народнага адзінства – свята, якое ўвайшло ў наша жыццё як даніна павагі да айчыннай гісторыі, як памяць аб акце найвялікшай гістарычнай справядлівасці – ўз’яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень – сімвал нашай згуртаванасці і імкнення беларусаў бачыць сваю краіну незалежнай, моцнай, суверэннай, самастойнай. Што такое адзінства? Адзінства – гэта згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне. Менавіта гэтымі крытэрыямі кіруецца ў сваёй рабоце калектыў нашай раённай бальніцы. А Дзень народнага адзінства, на мой погляд, – гэта адлюстраванне сілы і векавой мудрасці беларускага народа, багацця яго душы, яго лепшых якасцей – працавітасці, гасціннасці, шчодрасці, ветлівасці. Упэўнена, што гэты дзень не проста дата ў календары, а свята, якое з кожным годам усе разам мы будзем напаў-няць асаблівым зместам, канрэтнымі справамі па захаванні нашай гісторыі, лепшых традыцый, павагі да подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, лепшымі пачынаннямі на карысць нашага грамадства і краіны. У кожнага з нас ёсць свая мара, свая мера шчасця, але ёсць і агульнае для ўсіх нас – гэта мір і спакой у нашым агульным доме, імя якому Беларусь!
Алена Пятрова, Карына Вальшонак, Вольга Пісар, «НЖ»
Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!