Цікава і пазнавальна праходзяць музейныя заняткі ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі. Якія архітэктурныя помнікі былі на Навагрудчыне, знаёмства з народнымі традыцыямі роднага краю, гербамі Навагрудка – усё гэта і многае іншае вучні пачатковых класаў пазнаюць на музейных занятках, якія праходзяць у музеі ў форме гульні.
На адзін з такіх заняткаў «Гісторыя гербаў Навагрудка» разам з цікаўнымі і дапытлівымі вучнямі 4 класа сярэдняй школы №1 г. Навагрудка завітала і я.
Напачатку старшы навуковы супрацоўнік Галіна Тадэвушаўна Кавальчук расказала дзецям пра тое, што наш горад заўсёды займаў значнае месца сярод іншых гарадоў і быў цэнтрам дзяржавы Вялікае Княства Літоўскае. А першым гербам нашага горада быў герб «Пагоня». У 1323 годзе сталіцай Вялікага Княства Літоўскага была выбрана Вільня і герб «Пагоня» стаў яе сімвалам. Доўгі час у якасці герба Новагародка быў «Чорны Анёл». У канцы XVI стагоддзя была зроблена геральдычная рэдакцыя гэтага герба і на выяве з’явіўся Архангел Міхаіл. Сёння на гербе нашага горада Навагрудка выява Архангела Міхаіла – заступніка ўсіх простыхі бедных людзей.
Разам з музейным супрацоўнікам дзеці ўзгадвалі тыя гістарычныя помнікі і месцы, дзе размешчаны выявы Архангела Міхаіла, а таксама малявалі.
Да ведама
У Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі распрацаваны музейныя заняткі, разлічаныя на розныя ўзроставыя катэгорыі школьнікаў. Мэтай заняткаў з’яўляецца папулярызацыя сярод школьнікаў гісторыі свайго краю. . Папулярнымі для наведвальнікаў сталі тэмы: «Навагрудскі замак», «Гісторыя гербаў Навагрудка», «Святло сялянскай хаткі», «Вайна, якая яна» і іншыя. Музейны занятак працягваецца 45 хвілін. Урок праходзіць у інтэрактыўным фармаце. На ўроку выкарыстоўваюцца элементы гульні. Пры дапамозе практычных заданняў (размалёўкі, складанне пазлаў, пошук прадметаў і інш.) школьнікі добра засвойваюць тэарэтычны матэрыял выбранай тэмы.
Заняткі праводзяцца па папярэднім запісе (тэлефон для даведак – 2-14-70).
Вольга Пісар, «НЖ»
Варта пачытаць:
В Новогрудке прошла праздничная встреча руководства райисполкома с женщинами, посвященная 8 Марта
Акунуцца ў свет спорту мінулага стагоддзя запрашае Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей