Афганістан навечна ў нашых сэрцах

Афганістан навечна ў нашых сэрцах

15 февраля 2022 1125

Афганістан... Роўна 33 гады аддзяляе нас ад таго памятнага дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана, дзе 9 гадоў і 51 дзень выконвалі інтэрнацыянальны доўг простыя савецкія хлопцы. Гэтая вайна ў далёкай ад Беларусі краіне закранула многіх нашых суайчыннікаў, іх сем'і, блізкіх, сяброў і таварышаў. Дарогамі афганскай вайны прайшлі і нашы землякі…

Кожны салдат, які прайшоў праз афганскую вайну, захоўвае ў сваёй памяці нейкія асобныя эпізоды, якія запалі ў душу і сэрца назаўжды. Будзь то першыя ўражанні, цікавыя сустрэчы, адчуванні чагосьці нязвыклага, незнаёмыя краявіды, знаёмства з новымі людзьмі і, вядома ж, хвіліны або гадзіны бою... Сваю вайну ў Афганістане прайшоў і старшыня Навагрудскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Пётр Лабада.

Скончыўшы сярэднюю школу № 4 г. Навагрудка, Пётр Лабада паступіў у Лідскі індустрыяльны тэхнікум, у якім атрымаў спецыяльнасць «абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў». Аднак па чаць працаваць па спецыяльнасці хлопцу не давялося. Прыйшоў яго час аддаць доўг Айчыне. Здароўе меў добрае, што і пацвердзілася падчас прызыўной кампаніі.

– У 1979 годзе пасля заканчэння тэхнікума мяне прызвалі ў рады Савецкай арміі. Пачынаў сваю службу ў Горках. Там фарміравалі вайсковую часць – танкавы полк. Потым нас накіравалі ў Тэрмез – горад ва Узбекістане на мяжы з Афганістанам, – дзеліцца ўспамінамі Пётр Пятровіч. – Тут мы праходзілі падрыхтоўку, і да баявых дзеянняў у тым ліку. 14 лютага 1980 года мы ўвайшлі ў Афганістан. Першы час не разумеў, куды трапіў. А потым прывыкаеш..

Спачатку часць, у якой служыў Пётр Лабада, стаяла ў афганскім горадзе Кундуз.

– Памятаю, быў такі выпадак у Кундузе. Мы ахоўвалі аэрадром, і зараджальны экіпажа праз прыбор начнога бачання заўважыў, што ў нашым кірунку рухаецца банда і нясе міны, – расказвае П. Лабада. – Салдаты хутка зрэагавалі, адкрылі агонь і знішчылі групоўку. Тады атрымалася захапіць 12 адзінак стралковай зброі, і ўвесь экіпаж прадставілі да ўзнагарод.

Затым Пятра Пятровіча накіравалі ахоўваць аэрадром у Баграме. Менавіта ў той момант мой суразмоўца канчаткова зразумеў, куды трапіў. Дзякуй Богу, абышлося без раненняў... Як рэагаваў на тое, што адбываецца? Спачатку, прызнаецца, было страшнавата. Баяліся ўсе, нават афіцэры. А потым уцянуліся.

– Большасці з нас было па 18-20 гадоў, мы адчувалі сябе хлапчукамі. Маладыя, вопыту няма, каб ацэньваць нешта да канца. Падтрымка ў першую чаргу была ад таварышаў і сяброў. Гэта ў крыві ў савецкага народа – аказваць дапамогу свайму таварышу ў цяжкую хвіліну, – падкрэслівае мой суразмоўца.

Петр Пятровіч прызнаецца, што вельмі сумаваў па доме. Ён мроіў малой радзімай. Успамінаў пастаянна ўтульны дом, бацькоў, сяброў... А тут вайсковае жыццё, салдацкі побыт. Вельмі часта ён пісаў пісьмы. У іх расказваў, што ўсё добра, каб супа коіць сваю сям’ю. Рознае на службе здаралася. Мужчына прайшоў добрую школу жыцця – служба ў Афганістане выхавала ў ім мужнасць, самадысцыпліну, а самае галоўнае – пачуццю адказ насці не толькі за свае ўчынкі, але і за жыццё іншых людзей.

– Шчыра кажучы, хочацца сцерці з памяці ўсё гэта – спякоту, пыл, хваробы, шквал агню, людскі боль і пакуты ... толькі вось не атрымліваецца ніяк, – дзеліцца воін-афганец. – Сніцца часта Афганістан, таварышы, якіх з развалам СССР раскідала па розных канцах былога Саюза і з якімі, як кажуць, не адзін пуд солі з'елі.

Калі скончылася служба, Петр Пятровіч вярнуўся дадому. Уладкаваўся на Навагрудскі завод газавай апаратуры, дзе працаваў на працягу 12 гадоў. А калі на заводе пачаліся скарачэнні, вырашыў працаваць на сябе.
Галоўнае, па словах Пятра Лабады, каб маладое пакаленне засвоіла ўрок той вайны і не паўтарыла яго. Трэба жыць нармальным жыццём, любіць і паважаць адзін аднаго. На жаль, не заўсёды гэтыя банальныя «запаведзі» выконваюцца.



К.Вальшонак, «НЖ».