“Настаўнік – гэта прызванне, а не прафесія”, – лічыць вучаніца Пятрэвіцкай школы Юлія Сыцэвіч

      “Настаўнік – гэта прызванне, а не прафесія”, – лічыць вучаніца Пятрэвіцкай школы Юлія Сыцэвіч

“Настаўнік – гэта прызванне, а не прафесія”, – лічыць вучаніца Пятрэвіцкай школы Юлія Сыцэвіч

07 октября 2020 1447

Штогод першая субота кастрычніка наша краіна адзначае цудоўнае свята - Дзень Настаўніка. Менавіта ў гэты дзень нашым дарагім педагогам кажуць словы падзякі, дораць кветкі, ладзяць канцэрты і ранішнікі. І Пятрэвіцкая дзіцячы сад - сярэдняя школа не стала выключэннем ...

З самай раніцы вакол пануе атмасфера свята. Уся школа складаецца з усмешак! Усміхаюцца настаўнікІ, усміхаюцца вучні, усміхаюцца бацькі, якія прыйшлі павіншаваць настаўнікаў сваіх дзяцей, усміхаецца кожны куток будынка школы.

Сёння ў нас у школе не просты дзень, а Дзень Самакіравання. Нельга не хвалявацца настаўнікам, бо сёння праверка іх прафесіяналізму, сёння ўрокі будуць весці іх вучні, настаўнікі-дублёры. Не адзін дзень быў выдаткаваны на падрыхтоўку. Праводзіліся дадатковыя заняткі, гутаркі. Шляхам доўгіх і ўпартых назіранняў былі абраны самыя годныя вучні.

Званок на ўрок! Вось і пачаўся ў школе Дзень Самакіравання. Настаўнікі з дублёрамі і вучнямі разышліся па кабінетах. Усе хвалююцца. Настаўнікі з заміраннем сэрца сочаць за ходам урока. Так хочацца нешта дадаць да сказанага, выправіць свайго намесніка, калі ўзнікае неабходнасць, але нельга. Бо сёння на ўроку яны вучні, а не настаўнікі. Усе заўвагі потым, калі празвініць званок і скончыцца ўрок.        Паступова пачуццё хвалявання пераходзіць у пачуццё захаплення і гонару за сваіх вучняў, за тых, на каго сёння ўскладзены абавязак быць прыкладам для дзяцей, быць іх настаўнікам, быць іх старэйшым таварышам і сябрам.

Рабяты ў захапленні ад мінулага дня, але на тварах чытаецца стомленасць, бо праца настаўніка - гэта цяжкая і адказная праца, не кожнаму яна пад сілу.

Пасля ўрокаў для віноўнікаў урачыстасці арганізаваны святочны канцэрт. Гучаць цудоўныя песні, прысвечаныя настаўнікам. Дырэктар школы прамаўляе шчырыя словы віншавання. На вачах настаўнікаў блішчаць слёзы радасці. Ніхто не сумняваецца ўжо ў правільнасці свайго выбару - вучыць дзяцей, даваць ім веды, вучыць навыкам жыцця ў грамадстве. Бо настаўнікам не становяцца - настаўнікам нараджаюцца!

Гэта прызванне, а не прафесія!

Юлія Сыцэвіч, 11 клас

Пятрэвіцкая дс/СШ