Стыхійных звалак быць не павінна!

Стыхійных звалак быць не павінна!

Стыхійных звалак быць не павінна!

16 ноября 2024 136

У Навагрудскім раёне актыўна вядзецца работа па выяўленні і ліквідацыі стыхійных звалак.


У рамках маніторынгу мабільныя групы Навагрудскай гарадской і раённай інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя асаблівую ўвагу надаюць тэрыторыі ляснога фонду, участкам зямлі паблізу
населеных пунктаў, садовых таварыстваў, дачных кааператываў, а таксама аўтамабільных дарог, вадаёмаў і месцаў адпачынку.

26 кастрычніка ў ходзе кантрольнааналітычных мерапрыемстваў было ўстаноўлена несанкцыянаванае размяшчэнне смецця ў выглядзе адходаў жыццядзейнасці насельніцтва на сельскагаспадарчых землях ААТ «Прынёманскі» паблізу в. Падзагор'е Навагрудскага раёна. Па выніках маніторынгу прадпрыемству былі выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Рэкамендацыі выкананы ў тэрмін.


У. САКОВІЧ, начальнік Навагрудскай гарадской і раённай інспекцыі ПР і ААС

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |