Юбілейны конкурс ад рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» выйграла навагрудчанка Аксана Фядуцік

Юбілейны конкурс ад рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» выйграла  навагрудчанка Аксана Фядуцік

Юбілейны конкурс ад рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» выйграла навагрудчанка Аксана Фядуцік

26 августа 2024 728
Знайшла фразу «І спадчыну мы гэту павінны захаваць» і атрымала кубак ад рэдакцыі навагрудчанка Аксана Фядуцік. У юбілейным нумары рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» мы прапанавалі чытачам прыняць удзел у конкурсе, які прымеркаваны як да юбілею нашага роднага Навагрудка, так і юбілею газеты «Новае жыццё».

Усім раілі ўважліва прачытаць юбілейны нумар і знайці фразу, якая паўтаралася ў пяці артыкулах у №65. 

Знайшла фразу «І спадчыну мы гэту павінны захаваць» і атрымала кубак ад рэдакцыі навагрудчанка Аксана Фядуцік. 

Паважаныя падпісчыкі, па вашых тэлефонных званках і атрыманых адказах мы зразумелі, што конкурс вельмі зацікавіў. Адказаў было шмат, але, на жаль, не ўсе знайшлі зашыфраваную намі фразу. 

Радок «І спадчыну мы гэту павінны захаваць» – мы зашыфравалі ў артыкулах: «О, край родны, край прыгожы!..» (стар. 4), «Квітней, Навагрудак!» (стар. 5), «З гонарам пра малую радзіму» (стар. 7), «Горад старажытны, горад новы» (стар. 9), «Земля, что дарит вдохновение» (стар. 10).

 Шчыра віншуем з перамогай Аксану Іванаўну і жадаем поспехаў усім нашым падпісчыкам у наступных конкурсах, які мы плануем праводзіць у суботніх нумарах газеты. Будзьце ўважлівыя і выйгравайце!

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok | 
Автор: Ольга Писар, «НЖ»