Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе працвітання, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных. Гэтае свята ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату аб людзях, сацыяльна-палітычнай стабільнасці.
У гэты па-сапраўднаму святы для кожнага беларуса дзень мы з асаблівай цеплынёй успамінаем сваіх землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле. І наш абавязак памятаць, што сёння мы жывём, працуем, гадуем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай, суверэннай краіне, дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і поспехаў у працы на карысць нашай любімай Радзіме.
Міру, дабра, працвітання і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
З Днём Незалежнасці! З Днём Рэспублікі!
Э. САРОКА, член Савета Рэспублікі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.