
Артыкул 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацоўвае, што ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажаючаму яго годнасць абыходжанню альбо пакаранню.
Насілле у сям’і з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных форм парушэння правоў чалавека. Як знайсці выхад з такой складанай сітуацыі? Некалькі парад пажылым людзям:
1. Падзяліцеся сваёй праблемай. Людзі, якія побач, сапраўды, могуць дапамагчы – іх падтрымка вам неабходная. Калі вам вельмі складана «вынесці смецце з дому», звярніцеся да псіхолага альбо спецыяліста Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
2. Кіруйце сваім лёсам. Вы не павінны жыць ці мірыцца з чалавекам, які прычыняе вам шкоду – маральную альбо фізічную.
3. Не ідзіце на кампрамісы, не давярайце лжывым абяцанням. Калі вы перыядычна падвяргаліся насіллю, то верагоднасць, што яно паўторыцца нават пасля прымірэння, роўная 96 %.
4. Кантактуйце, не замыкайцеся ў сабе – адзінота вам не сябар. Псіхолагі адзначаюць павышанае імкненне ў чалавека, які падвяргаўся ці падвяргаецца насіллю, пабыць у адзіноце. Спіс тэлефонаў, па якіх ахвяра хатняга насілля можа звярнуцца за дапамогай:
- Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна: тэл. 4-24-35, 4-25-26
- Аператыўна-дзяжурная служба Навагрудскага РАУС: тэл. 102, 2-04-28
- Псіхолаг ТЦСОН Навагрудскага раёна: тэл. 4-24-35.
Бясплатная «гарачая лінія» для пацярпелых ад дамашняга насілля працуе ананімня і бясплатна. Тэлефанаваць можна штодня з 8.00 да 20.00 па нумары 8-801-100-8-801 (са стацыянарнага тэлефона).
Ю. Шах, спецыяліст аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі ТЦСАН Навагрудскага раёна