
Пачалося ўрачыстае дзейства з традыцыйнага абраду: жыхароў віншавалі з урачыстасцю, уручалі ім сімвалічны сноп — залог будучага ўраджаю. А наўзаем атрымлівалі збожжа для «Багача» — галоўнага святочнага атрыбута.




Гучнай і яркай кропкай святочнага дзейства стала канцэртная праграма з удзелам артыстаў Навагрудскага раёна.



«Каласніца-багатніца» — гэта сапраўднае свята, дзе традыцыі ажываюць, а людзі становяцца адной вялікай сям'ёй.

Шчырыя ўсмешкі, гучныя песні і любоў да роднай зямлі — вось, што сапраўды мае значэнне.
Няхай жыве беларуская культура, няхай поўніцца жыта ў снапах, а ў нашых сэрцах — дабрыня і гармонія!
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |

















