25 декабря 2024
80
Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце Пану! Некалькі гадощ таму Папа Францішак у адным са сваіх пасланняў узгадаў аб значэнні і каштоўнасці ясляў, у якім напісаў, што Божае Нараджэнне паказвае пяшчоту Бога: «Дар жыцця, які сам па сабе заўсёды таямнічы, яшчэ больш зачароўвае нас, калі бачым, што Народжаны Марыяй з’яўляецца крыніцай і падтрымкай кожнага жыцця. У Езусе Айцец даў нам брата, які выходзіць шукаць нас, калі мы заблыталіся і губляем напрамак; верны сябар, які заўсёды побач з намі; даў нам свайго Сына, які прабачае нам і ўздымае нас з грахоў».