Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў лёгкай прамысловасці
14 июня 2026
Паважаныя працаўнікі і ветэраны галіны лёгкай прамысловасці!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Лёгкая прамысловасць – адна з самых блізкіх нам, спажыўцам і пакупнікам, галін прамысловасці і адна з самых прыярытэтных у гаспадарцы Беларусі.
Вы не проста ствараеце нейкі абстрактны прадукт, вы фарміруеце культуру, прывіваеце густ да цудоўнага цэламу пакаленню, і вынік вашай працы немагчыма ацаніць матэрыяльнымі паказчыкамі.
Моцнага вам здароўя, дарагія сябры, сямейнага дабрабыту, новых ідэй і дызайнерскіх знаходак, працоўных дасягненняў і прафесіяналізму!