Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём меліяратара
07 июня 2026
У першую нядзелю чэрвеня адзначаецца прафесійнае свята – Дзень меліяратара. Дасылаем шчырыя віншаванні са святам усім работнікам і ветэранам працы, усім, чыё працоўнае жыццё звязана з гэтай галіной.
Меліярацыя – гэта комплекс мерапрыемстваў, выкананне якога накіравана на паляпшэнне гідралагічных, глебавых і агракліматычных умоў зямель. Выконваецца гэта работа пад пільным кіраўніцтвам меліяратараў – людзей, якія ведаюць таямніцы і асаблівасці стану глебы і працэсаў, што неабходна правесці для яе асушэння і ўшчыльнення.
Працу меліяратара простай не назавеш. Неабходна ўмець выкарыстоўваць дасягненні аграноміі, быць тэхнічна адукаваным падчас кіравання машынамі.
Паважаныя сябры! Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых справах!